Свет33

Яцанюк: Без наяўнасці моцнай арміі канфлікт на Данбасе не будзе вырашаны

Фота: «Коммерсантъ»

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што скептычна ставіцца да мінскіх дамоўленасцяў, аднак прызнаў, што гэта адзіныя пагадненні, якія былі дасягнутыя бакамі ўкраінскага канфлікту. Як паведамляе ТАСС, такое меркаванне ён выказаў у ходзе 12-й штогадовай сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі (YES) у Кіеве.

У той жа час кіраўнік урада адзначыў, што, хоць ваеннага рашэння сітуацыі на Данбасе і не існуе, канфлікт без наяўнасці моцнай арміі не вырашыцца. У сувязі з гэтым ён у чарговы раз падкрэсліў, што ў Кіеве чакаюць ад Захаду дапамогі і паставак абароннага ўзбраення.

«ЗША спрабуюць вырашыць праблемы ў свеце. ЕС вырашае свае праблемы, і ў іх унутраныя палітычныя расклады. Таму вельмі важна, каб Украіна для ЕС і ЗША была ключавым прыярытэтам», — цытуе кіраўніка ўкраінскага Кабміна «Інтэрфакс».

Мінскія дамоўленасці былі дасягнутыя па выніках сустрэчы лідараў краін — членаў «нармандскай чацвёркі» (Украіна, Расія, Германія, Францыя) у лютым 2015 года. Дакумент прадугледжвае ўстанаўленне рэжыму спынення агню, адвод цяжкіх узбраенняў ад лініі судакранання, правядзенне канстытуцыйнай рэформы (з уступленнем у сілу да канца 2015 года новай канстытуцыі), заканадаўчае замацаванне асаблівага статусу асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, вызваленне і абмен палоннымі на аснове прынцыпу «усіх на ўсіх». Большасць пунктаў плана мае быць выканана да канца 2015 года.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?35

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выказала спачуванні з нагоды смерці Мелказёрава1

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў66

«Найлепшы калядны падарунак»: беларуска перамагла бюракратыю і атрымала ў Нарвегіі пашпарт замежніка3

Лойка пра Лукашэнку: Ну нельга да такой ступені сачыць за парадкам дня дэмсіл1

«Хатняя гаспадыня», якая стала прэзідэнткай, але не змагла змяніць Нікарагуа 1

У прэстыжным ліцэі Варшавы зацкавалі ўкраінку. Міністр замежных спраў Украіны заклікае паказальна караць за ксенафобію16

Гайд па месцах, дзе можна традыцыйна адсвяткаваць Каляды3

Рутэ: Што б ні адбывалася ў Расіі, мы не павінны быць наіўнымі1

Выйшаў на свабоду палітзняволены навуковец Юрый Адамаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?35

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць