Грамадства1010

Чым запомніўся Мікіта Мелказёраў — самы папулярны беларускі інтэрв'юер

Мікіта Мелказёраў прайшоў вялікі шлях ад футбольнага журналіста да аднаго з самых паспяховых інтэрв'юераў Беларусі. Яго раптоўна не стала ў ноч на 21 снежня 2025 года.

Мікіта Мелказёраў. Фота: Белсат

Нарадзіўся ў Хабараўску, але вырас у Мінску

Першыя пяць гадоў свайго жыцця Мікіта правёў у Расіі. Пасля маці прывезла яго ў Мінск да сваіх бацькоў, а сама вярнулася на год у Хабараўск — афармляць развод ды давучвацца ў магістратуры.

З татам Мікіта апошні раз размаўляў ва ўзросце 11 гадоў — патэлефанаваў сам, каб папрасіць дазвол на выезд за мяжу. З усіх сваякоў па лініі бацькі ў выніку камунікаваў толькі з бабуляй.

Успамінаў пра расійскі перыяд жыцця было не вельмі шмат: «Тата быў старшынёй хабараўскага камсамолу, яго нават у савецкі час па тэліку паказалі. А потым ён стаў займацца бізнэсам, ганяць з Азіі машыны праварульныя. Памятаю, што было шмат ікры, чырвонай рыбы, я яе люблю. Мама расказвала, што ў ардынатарскай у іх стаяў трохлітровы слоік ікры з уторкнутай лыжкай, і ніхто яе не еў».

Думаў пра кар’еру футбаліста

Да 10 класа Мікіта займаўся футболам у ДзЮСШ. Казаў, што ў яго была стараннасць, але не было сапраўднага таленту. Плюс не хапала смеласці, нахабства, каб прабівацца. У раздзявальнях ён дачытваў Дастаеўскага, а пацаны гэтага не разумелі.

У выніку хлопец вырашыў адмовіцца ад мар пра футбол і пачаў рыхтавацца да паступлення на факультэт журналістыкі БДУ.

У маладосці ў Мікіты былі праблемы з залежнасцю. Аднак ён змог узяць сітуацыю пад кантроль і ўрэшце цалкам адмовіўся ад алкаголю.

Сваю кар’еру Мікіта пачынаў як спартыўны журналіст. Працаваў у газеце «Всё про футбол», на інтэрнэт-партале «Трыбуна», затым перайшоў на Onliner.by.

Але на аматарскім узроўні ён працягваў гуляць у футбол і ў дарослым жыцці. Ён быў капітанам у футбольнай каманды Беларускай асацыяцыі журналістаў, на полі займаў пазіцыю цэнтральнага абаронцы.

Не саромеўся называць сябе неафітам

Мікіта шчыра прызнаваўся, што да 2020 года зусім не цікавіўся палітыкай:

«Я з тых, каго называюць неймавернымі ці неафітамі. І так, да 2020‑га мне было даволі роўна, што там адбываецца з краінай. Цяпер я адкрываю ў сябе здольнасці ганарыцца беларускай мовай і кайфаваць ад яе ўжывання і гучання. А таксама адчуваць нейкую моц ад новых ведаў па гісторыі сваёй краіны».

Ён увогуле не вельмі хваляваўся праз тое, што пра яго думаюць. Мікіта казаў: «Я не баюся не ведаць — баюся, што не буду хацець даведацца. Пасля інтэрв'ю ў мяне з'явілася шырэйшае кола знаёмых, людзей з вялікімі ведамі, з якімі я магу параіцца, да каго звярнуцца».

Перайшоў на беларускую мову пасля чэленджу

У 2021 годзе Мікіта аб’явіў чэлендж — калі на яго інстаграм падпішуцца 30 тысяч чалавек, ён запіша выпуск па-беларуску. Многія тады абурыліся, што для кантэнту на роднай мове выстаўляюцца ўмовы.

Але ў выніку Мікіта не толькі запісаў выпуск па-беларуску, але і пачаў актыўна вывучаць беларускую мову і паступова перайшоў на яе. Сваім прыкладам блогер паспрыяў папулярызацыі беларушчыны. На яго ютуб-канале шмат выпускаў выходзіла на беларускай мове, дый у іншых праектах Мікіта размаўляў на ёй.

У 2023-м Мікіта набіў сабе тату на назе з пісьменнікам Уладзімірам Караткевічам і кацянятамі.

Стварыў «Жыццё-маліна»

Мікіта спрабаваў запускаць розныя YouTube-праекты, але самым паспяховым для яго стаў канал «Жыццё-маліна» (на яго зараз падпісана 97 тысяч чалавек).

Стартаваў праект летам 2020 года. Мікіта казаў, што гэта месца, дзе не перашкаджаюць гаварыць і паказваюць беларусаў для беларусаў. Удзельнікамі праекта былі Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Зянон Пазняк, Вольга Хіжынкова, Алена Леўчанка, Арцём Шрайбман, Аляксандра Герасіменя, Вадзім Пракоп'еў, Антон Матолька, Мікалай Халезін і многія іншыя.

Найбольш праглядаў — больш за 1,1 мільёна — набрала размова Мелказёрава з беларускім добраахвотнікам Янкі.

Пабраўся шлюбам з мадэллю Лінай Цапавай

Мікіта і Ліна Цапава пазнаёміліся праз інстаграм у 2022 годзе. Калі Ліна перабралася ў Варшаву, то ў іх завязаліся адносіны.

Ліна Цапава. Фота: «Наша Ніва»

Пара афіцыйна ажанілася ў студзені 2025 года — распісаліся анлайн у ЗША, у штаце Юта.

Мікіта з Лінай завялі мілага шчанюка пароды пці-брабансон. Гадаванец атрымаў прозвішча Фуджы. Мікіта з захапленнем расказваў пра новага сябра ў сацсетках.

Мікіта і сабака Фуджы. Фота: сацсеткі

Яго кроксы забраў музей

Нядаўна Мелказёраў перадаў свае запамінальныя жоўтыя кроксы ў Музей вольнай Беларусі. Ён расказваў, што абутак прахудзіўся і жонка казала, што пара выкінуць. Мікіта ж жартам напісаў у музей, ці не трэба ім такі экспанат. Музей прыняў кроксы.

Мікіта Мелказёраў у тых самых жоўтых кроксах. Фота: інстаграм журналіста

Каментары10

  • хамса
    21.12.2025
    "Мама расказвала, што ў ардынатарскай у іх стаяў трохлітровы слоік ікры з уторкнутай лыжкай, і ніхто яе не еў»."
    тое самае кажа і мой з сібірскімі каранямі муж, што чырвоная ікра ў іх была трохлітровымі слоікамі
  • Ягор
    22.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ананім
    22.12.2025
    Чаму не згадваюць ягоны праект "Загляне сонца"? Лічу гэта вельмі важнай працай у справе папулярызацыі беларускасці. Дзякуй яму за ўсё. Незаменная страта.

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць