Свет33

Украінскія авіякампаніі атрымалі тэлеграму аб забароне лятаць у Расію

Авіякампаніі «Міжнародныя авіялініі Украіны» і «Матор Січ» атрымалі апавяшчэнне Расавіяцыі аб забароне на палёты ў Расію з 25 кастрычніка.

«Апавяшчэнне Расавіяцыі атрыманае. Вымушаныя скасаваць усе ўласныя рэйсы ў Маскву, Санкт-Пецярбург і Калінінград і вярнуць грошы за неаказаныя паслугі. Чыстыя страты МАУ складуць каля 10 млн даляраў у год», — паведаміла прэс-сакратар «Міжнародных авіяліній Украіны» Яўгенія Сацкая.

Паводле яе слоў, санкцыі таксама істотна знізяць аб'ём транзіту ў аэрапорце «Барыспаль».

«Міжнародныя Авіялініі Украіны» — найбуйнейшая авіякампанія краіны, выконвае ў тыдзень 14 рэйсаў па маршруце Кіеў-Масква і тры рэйсы па маршруце Адэса-Масква.

Атрыманне тэлеграмы Расавіяцыі пацвердзілі і ў авіякампаніі «Матор Січ» — адносна невялікай авіякампаніі, самалёты якой лётаюць раз у дзень па маршруце Запарожжа-Масква.

Палёты ў Расію выконвае таксама «Днеправія» — прадстаўнікі гэтай авіякампаніі пакуль не паведамлялі аб атрыманні апавяшчэння Расавіяцыі.

Яшчэ адна ўкраінская авіякампанія — Yanair — толькі планавала з 26 кастрычніка пачаць палёты з Кіева ў Маскву, але, як паведаміў прадстаўнік перавозчыка, пасля ўвядзення расійскай забароны было вырашана замарозіць адкрыццё рэгулярнага авіярэйсу ў Расію.

Забарона міністэрства транспарту Расіі на палёты ўкраінскіх самалётаў над расейскай тэрыторыяй была ўведзеная ў якасці меры ў адказ на антырасійскія санкцыі ўкраінскага ўрада.

Указ прэзідэнта Пятра Парашэнкі аб увядзенні новага тыпу санкцый у дачыненні да Расіі і іншых краін, «якія маюць дачыненне да анексіі Крыма і агрэсіі ў Данбасе», быў апублікаваны 17 верасня. У спіс увайшлі 388 фізічных і больш за 100 юрыдычных асоб.

У чорны спіс кампаній, для якіх Украіна закрыла сваю паветраную прастору, трапілі найбуйнейшыя расійскія авіяперавозчыкі — «Аэрафлот», «Трансаэра», «Сібір», «Расія», «Уральскія авіялініі», «Арэнбургскія авіялініі» і іншыя. Не трапіла пад санкцыі толькі кампанія «Ютэйр».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Навагодні стол за 20 рублёў: беларуска паказала, што здолела купіць на такія грошы6

«Пасля ўскрыцця не захоўваць». Ці азначае гэта фраза на ўпакоўцы малака, што яго трэба выпіваць адразу?9

Расія з-за зніжак Кітаю і Індыі прадае нафту са стратамі7

Зяленскі: Было б пажадана, каб Трамп прыляцеў ва Украіну самалётам

Вялікі «Зубр» і пустая Плошча. Гісторыя жыцця Андрэя Пятрова16

Туск: ЗША гатовыя паслаць войскі на тэрыторыю Украіны

Ціханоўская прызналася, што абавязкова глядзіць навагодні тэлезварот Зяленскага1

Прызналі небяспечнымі для здароўя шпікі, вырабленыя цэментным заводам7

Пытанне адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй так дагэтуль і не вырашана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!4

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць