Мова1818

Мова наша. Ф’ючарс ці ф'ючэрс 

Ф’ючарс — гэта фінансавы тэрмін, які абазначае пэўны від дамовы паміж прадаўцом (купцом) і біржай на нейкі акрэслены тэрмін у будучыні. Менавіта ў такой постаці гэтае слова падаецца ў «Слоўніку беларускай мовы».

Тэма запазычанняў — цяжкая і няўдзячная, але ігнараваць яе нельга, бо бальшыня моўных спрэчак якраз вакол яе і абарачаецца. Сотню год мы намагаемся прыдумаць універсальны спосаб адаптацыі іншамоўных слоў ды ўпарта запісваем гэтыя спробы ва ўсе выданні правапісаў. На маю думку, для нашай фанетычнай сістэмы гэта немагчыма. Дый гэтае пытанне, відаць, наогул не датычыць правапісу.

Першы спрэчны пункт — ці можна дазволіць прышламу слову паддацца закону акання. Зусім нядаўна, нешта са сто год таму, не дазвалялі зусім: казалі і пісалі «мітолёгія», «фразэолёгія» і г. д. Потым згадзіліся, што «о» будуць паддаваць правам акання, а «э» не будуць. У апошнім выданні правапісу на некаторыя выпадкі з «э» таксама пастанавілі пашырыць законы акання. Цяпер пішуць і кажуць «лідар», «катар», «прадзюсар».

Ці слова «ф’ючарс» пасуе да гэтай схемы? Відаць, тут -er не можа зрабіцца -ar, бо гэта не -er, а -ure ў англійскім выданні. Відавочна -ure таксама пастанавілі ўспрымаць як -ar. І слушна, бо ўсе няясныя галосныя (як у гэтай англійскай фіналі) ў нас усё ж такі маюць цягу да [а].

А калі наогул пра нейкую фанетычную паслядоўнасць казаць, то заслужаны мовазнаўца, прафесар Фёдар Янкоўскі калісьці пісаў, што ў беларускім літаратурным вымаўленні кожнае ненаціскное [э] вымаўляецца вельмі блізка да [а]. Таму незалежна ад таго як яно пішацца — права акання ў вусным маўленні не варта абмяжоўваць. Так проста лягчэй беларускаму моўнаму апарату.

І ў нашай фанетычнай сістэме лагічна было б, каб тое што вымаўляецца — шчодра адлюстроўвалася на пісьме. Абы яно сапраўды вымаўлялася, а не ляжала ў слоўніках, не раўнуючы бы той злом. Таму вымаўляйце.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць