Улада11

Старшыня УВК замежнаму журналісту: Не здымайце, вы парушаеце правы чалавека!

Карэспандэнт польскага інтэрнэт-выдання Eastbook.eu прадставіла праваабаронцам відэа, на якім бачна, як сябры ўчасковай выбарчай камісіі №6 Першамайскага раёна (пр. Незалежнасці, 85) перашкаджалі ёй здымаць падчас падліку галасоў. Пры гэтым старшыня камісіі Наталля Куноўская пагражала міліцыяй.

На відэа бачна, як сябры камісіі адгарадзіліся крэсламі, за якія, па іх меркаванні, назіральнікі не павінны былі заходзіць. На патрабаванне назіральнікаў забяспечыць ім магчымасць бачыць, што адбываецца за сталом для падліку галасоў, Наталля Іванаўна заявіла:

«Калі вас тут штосьці не задавальняе, вас тут ніхто не трымае. Гэта мой участак, і я тут дыктую правілы!»

Далей, сябры камісіі цалкам абступілі стол, на якім вяліся падлікі, і назіральнікі маглі бачыць толькі іх спіны.

Журналістка паспрабавала падыйсці бліжэй да стала, каб зняць, што там адбываецца. Адна з сябраў камісіі адразу ж сказала, што не хоча, каб яе здымалі. Старшыня камісіі тут жа падхапіла:

«Вы парушаеце правы чалавека ў дадзенай сітуацыі».

У сувязі з гэтым, старшыні УВК №6 варта нагадаць пра існаванне «Дапаможніка для сябраў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», зацверджанага Пастановай №11 Цэнтрвыбаркаму ад 14.05.2015. На старонцы 42 дапаможніка апісваецца аналагічная сітуацыя:

«Фотажурналіст пачаў фатаграфаваць сябраў камісіі, якія ажыццяўляюць падлік. Старшыня камісіі заявіў, што фотажурналіст перашкаджае працы камісіі і павінен спыніць здымку, інакш будзе выдалены з участку. Фотажурналіст адказаў, што ён выконвае свае службовыя абавязкі і не адцягвае сябраў камісіі ад працы. Старшыня яшчэ раз папярэдзіў, што пасля чарговага здымка ён будзе выдалены з памяшкання для галасавання».

І далей тлумачыцца:

«Фотажурналіст не парушае заканадаўства: прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі асвятляюць падрыхтоўку і правядзенне выбараў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь».

Паўстае пытанне: ці бачыла старшыня УВК №6 Першамайскага раёна г.Мінска Куноўская Наталля Іванаўна гэты дапаможнік?

Тое, як адбываўся падлік галасоў, назіральнікі даведваліся з каментароў старшыні УВК - ніхто з іх нічога не ўбачыў. 

 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць