Грамадства55

Дробная помста актыўным назіральнікам

Траіх актывістаў, якія назіралі ад Руху «За Свабоду» ў Мінскай вобласці і адзначыліся вялікай колькасцю скаргаў, расшуквае міліцыя. Гэта можа быць формай ціску, лічаць у арганізацыі і самі назіральнікі.

«Я ведаю пра тры выпадкі, — распавёў сайту Pyx.by сябра Рады Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч. — У Слуцку, Маладэчна і Барысаве. Усе тры назіральнікі даволі актыўна сабе паводзілі, пісалі скаргі і не адну-дзве, а на кожнае парушэнне».

Па ягоных словах, у Слуцку ўчастковы шукаў назіральніка з 56 участка. «Сёння яны паразмаўлялі. Скаргі, якія ён накіраваў у пракуратуру, перадалі ў міліцыю, а міліцыя перадала ўчастковаму», — патлумачыў Амяльковіч.

Прынамсі, участковы апытваў па скарзе наконт звестак пра выкарыстанне падробленых подпісаў пад час вылучэння чальцоў камісіі. Па выніках размовы быў складзены пратакол апытання.

«Да барысаўскай дзяўчыны па месцы рэгістрацыі прыходзіла міліцыя, — адзначыў сябра Рады Руху. — Яна там не жыве, але маці перадала, што яе шукаюць. Дзяўчына перапужаная званіла мне, перапытвала, у чым можа быць справа. У пракуратуру яна скаргаў не пісала».

Яшчэ аднаго назіральніка ад Руху «За Свабоду» Валянціна Цішко з Маладзечна выклікалі ў міліцыю на сёння ў 19.30. «Я падаваў у пракуратуру 4 скаргі, у міліцыю перадалі дзве, — распавёў ён сайту Pyx.by.

Па ягоных словах, скаргі тычыліся таго, што выбаршчыкі распавядалі пра прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні, а камісія на гэта не рэагавала, і таго, што кожны дзень старшыня камісіі парушаў выбарчае заканадаўства і даваў лічбы не за адзін дзень, а за ўсе.

Па выніках візіту склалі пратакол апытання і сказалі, што пра выніках праверкі будзе паведамлена мне на пошту, дадаў назіральнік ад Руху «За Свабоду».

«Я лічу, што такія вылікі ў міліцыю — гэта спроба папалохаць, папужаць актыўных назіральнікаў, маленькая спроба не фізічнага, а маральнага ціску, — кажа Цішко. — Бо такія скаргі — не ў кампетэнцыі міліцыі. Плюс перадалі не ўсе заявы». Актывіст дадаў, што, наколькі ён ведае, з маладзечанскіх незалежных назіральнікаў пакуль выклікалі толькі яго.

Як ціск на назіральнікаў разглядае выклікі ў міліцыю і Віталь Амяльковіч, прынамсі ў выпадках у Маладзечна і Барысаве. 

«Барысаў праславіўся тым, што на гэтых выбарах там звольнілі з працы назіральніцу. У Маладзечна ўсё таксама было не ўсё так проста: былі гісторыі, калі прадзяржаўныя назіральнікі правакавалі незалежных, гэта было не адзін раз», — падкрэсліў сябра Рады Руху «За Свабоду».

Магчыма, таксама, што гэта нейкая форма помсты праз вялікую колькасць скаргаў ад гэтых назіральнікаў, заключыў Амяльковіч. 

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

Трубач Цім Суладзэ пахудзеў на 40 кг — вось што для гэтага спатрэбілася15

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць