Аляксандр Лукашэнка перасцярог чыноўнікаў ад фанабэрыі і непаважлівага стаўлення да людзей. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця Беларусі.
«Людзі вельмі скардзяцца на чыноўніцкую фанабэрыю (чванства). Мы развучыліся размаўляць з людзьмі», — выказаў незадаволенасць ён.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што фанабэрыя і непаважлівае стаўленне да людзей зусім недапушчальныя з боку чыноўнікаў. Інтарэсы і праблемы людзей — самае галоўнае для ўсіх органаў улады.
Каментары