Эканоміка1515

Лукашэнка пра рэформы: Я нікога і нічога рэзаць не маю намеру

Рэформы ў Беларусі будуць накіраваны на ўдасканаленне ўжо існуючага, а не яго ломку.

president.gov.by

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны.

У цяперашні час шмат гаворыцца аб зменах і рэформах у краіне. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў Беларусі не будзе рэформаў, накіраваных на ломку існуючага парадку.

«Рэфармаваць будзем, удасканальваючы тое, што ёсць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён звярнуў увагу, што няма і не будзе грошай на тое, каб да аснавання ламаць нешта, а потым гераічна аднаўляць.

«Некаторыя кажуць: ёсць крэдыт даверу і трэба правесці непапулярныя меры, прычым вельмі хутка, чытай — трэба хуценька рэзаць па жывым. Калі будзеце прэзідэнтамі, тады будзеце рэзаць. Я нікога і нічога рэзаць не мае намеру. А, калі хочаце рэзануць, пачнем з тых, хто гэта прапаноўвае», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Падманваць людзей я не збіраюся, тым самым падносячы падарунак сваім ворагам і як мінімум супернікам, — падкрэсліў ён.

— Гэта зусім не значыць, што мы спынімся і застынем. Сістэма толькі тады здольная жыць і выжываць, калі яна пастаянна знаходзіцца ў руху і ўдасканальваецца».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў: «У нас дастаткова сіл і сродкаў, каб не спыняцца, а ўдасканальвацца». «І ў гэтым сутнасць нашых рэформаў», - заявіў ён.

Лукашэнка таксама адхіліў прапановы па скарачэнні колькасці працуючых на буйных прадпрыемствах.

Паводле яго слоў, да гэтых пытанняў трэба падыходзіць вельмі акуратна і разумна. «Людзей, якія хочуць працаваць, выкідваць на вуліцу ніхто не мае права. Атрымаеце за гэта крымінальную адказнасць», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы

Каментары15

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»37

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек22

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»37

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць