Здарэнні

Рыэлтэр забіў свайго кліента, каб не аддаваць грошы

Іншыя яго кліенты, застаўшыся без кватэры, цішком перасяліліся ў вёску.

У Бабруйску выстаўлена абвінавачаньне былому супрацоўніку рыэлтарскай фірмы. Паводле дадзеных сьледзтва, ён неафіцыйна аформіў на сябе даверанасьць на кватэру свайго неафіцыйнага кліента, а каб не дзяліцца атрыманымі за продаж кватэры грашыма, забіў уладальніка кватэры.

Саракапяцігадовага жыхара Бабруйску шукалі з восені, а знайшлі нежывым у лесе, з трынаццацьцю нажавымі ранамі. Ёсьць падставы меркаваць, што такі фінал стаўся вынікам залішняй даверлівасьці. Пры жыцьці мужчына быў уладальнікам трохпакаёвай кватэры ў Бабруйску й вырашыў яе прадаць.

«Па парадзе знаёмых ён зьвярнуўся да нашага ўжо абвінавачанага, які працаваў у агенцтве па апэрацыях зь нерухомасьцю», — кажа Аляксандар Радкевіч, старшы сьледчы па найважнейшых справах пракуратуры Магілёўскай вобласьці.

32‑гадовы абвінавачаны адмаўляе сваю датычнасьць да забойства. Сьведкі цьвердзяць, што рыэлтэра і кліента зьвязвалі ня толькі справавыя адносіны. Іх бачылі разам за расьпіцьцём сьпіртных напояў.

Прэтэнзіі да абвінавачанана ў забойстве ўжо выставіла яшчэ адна сям’я з Бабруйску. Яны заяўляюць, што выпісалі рыэлтэру даверанасьць на дзьве кватэры — і атрымалі хацінку ў лесе. Зь дзіравым дахам.

Цяпер сьледзтва праводзіць праверкі ў сельскай мясцовасьці на прадмет, ці няма сярод тых, хто нядаўна пераехаў у вёскі, кліентаў абвінавачанага.

Паводле ont.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро13

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне антыкарупцыйныя органы прыйшлі з ператрусамі ў офіс партыі Юліі Цімашэнка8

У Мазамбіку памерла вядомая ва ўсім свеце жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам»

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

Пры вялікім марозе кіпень замярзае імгненна. Ведаючы гэта, людзі ладзяць зімовыя феерверкі ВІДЭА4

Лукашэнка прызнаў, што не можа нічога прадказваць на будучыню10

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінула былая супрацоўніца «Беларусьфільма»

У Мінску ў сумёце знайшлі слабенькую саву ФОТЫ2

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро13

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць