Эканоміка

Мінэканомікі прагназуе рост ВУП у 2016 годзе на ўзроўні 0,3%

Мінэканомікі прагназуе невялікі рост ВУП у 2016 годзе, заявіў першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі 23 кастрычніка на міжнароднай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця», што праходзіць у Мінску.

«У 2016 годзе пры сусветнай цане нафты 50 долараў за бараль, курсе 63 расійскія рублі за долар мы ў Мінэканомікі бачым магчымым невялікі эканамічны рост у 2016 годзе», — сказаў Забароўскі. 

У гутарцы з журналістамі ён удакладніў, што ў наступным годзе рост ВУП прагназуецца на ўзроўні 0,3%. «Прагнозная ацэнка па цане на нафту 50 долараў за бараль з'яўляецца базавай для ўсіх прагнозных дакументаў. Яна закладзеная, у прыватнасці, у бюджэт на наступны год», — сказаў намеснік міністра. 

Паводле слоў Забароўскага, на найбліжэйшы год міністэрства бачыць дзве крыніцы для эканамічнага росту. «Першы — экспарт. Валютная палітыка, што праводзіцца, дазваляе падтрымліваць канкурэнтаздольнасць прадукцыі і павялічваць экспарт. Яшчэ адну крыніцу эканамічнага росту мы бачым у больш інтэнсіўным выкарыстанні замежных крэдытных рэсурсаў», — адзначыў намеснік міністра. 

Акрамя таго, на 2016 год ставіцца задача забяспечыць нулявы дэфіцыт плацежнага балансу. «За кошт валютнай выручкі і прытоку капіталу па фінансавым рахунку», — растлумачыў Забароўскі. 

Афіцыйны прагноз на 2015 год прадугледжвае рост ВУП на ўзроўні 0,2—0,7%. У студзені—верасні аб'ём ВУП знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года ў супастаўных цэнах на 3,7%. У 2014 годзе рост ВУП склаў 1,6% пры прагнозе 3,3%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

У чым розніца паміж Трампам у Іране і Пуціным ва Украіне21

Спыняе працу Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць