Свет55

Жыхары ўкраінскага Кіраваграда выказаліся за перайменаванне горада ў Елісаветград

Большасць жыхароў украінскага Кіраваграда выступае за перайменаванне ў Елісаветград. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзеныя ўчора падчас мясцовых выбараў, паведамляе рэгіянальны рэсурс gre4ka.info.

Так, учора, 25 кастрычніка, з 8.00 да 17.00 ля ўсіх выбарчых участкаў працавалі групы апытання грамадзян па пытанні перайменавання Кіраваграда. У апытанні прынялі ўдзел 45 тыс. 863 чалавек (у горадзе жыве каля 200 тыс. чалавек). З іх больш за 35 тысяч прагаласавала за Елісаветград.

Кіраваград (сёння абласны цэнтр ва Украіне) быў заснаваны ў 1754 г. Насіў імя Елісаветград (названы ў гонар святой Елісаветы).

Да 1924 г., затым дзесяць гадоў называўся Зіноўеск, з 1934 па 1939 гг. меў назву Кірава.

У красавіку 2015 г. Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага рэжымаў. Ён забараняе публічнае выкарыстанне сімволікі такіх рэжымаў, абавязвае перайменаваць звязаныя з імі арганізацыі і гандлёвыя маркі, а таксама населеныя пункты.

http://nn.by/?c=ar&i=147534

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год64

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

Слуцкія фермеры паказалі гіганцкі апетытны кавалак сала — у тыктоку мільёны праглядаў12

Прапагандысты паказалі двух арыштаваных радыёаматараў — Мікіту Красько і Андрэя Рэпеція8

У Кітаі заўважылі амурскую тыгрыцу з пяццю тыгранятамі. Гэта ўнікальны выпадак ВІДЭА2

Макрон: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі для Украіны цяпер забяспечвае Францыя5

«Дэпрэсія ў калоніі — з’ява страшная». Фядута расказаў пра Андрэя Паднябеннага, які за кратамі скончыў жыццё самагубствам2

IT-прадпрымальнік Юрый Мельнічак прыдумаў, як падоўжыць жыццё да 120 гадоў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць