Свет44

Сірыйская апазіцыя просіць у ААН абароны ад Расіі

Сірыйская нацыянальная кааліцыя (СНК), якую падтрымлівае Захад, сцвярджае, што расейскія паветраныя атакі сталі асноўнай прычынай гібелі мірных жыхароў, і просіць ААН аб абароне.

Прадстаўнік кааліцыі Наджыб Гадбан заявіў, што расейская інтэрвенцыя ў Сірыі дапамагае прэзідэнту Башару Асаду весці «вайну з мірным насельніцтвам» і ліквідаваць сілы ўмеранай апазіцыі, хоць Масква заяўляе, што яе кампанія накіраваная супраць «тэрарыстычных экстрэмісцкіх груповак», перадае «Голас Амерыкі».

У лісце Радзе Бяспекі ААН Наджыб Гадбан заявіў, што з пачатку сваёй кампаніі 30 верасня расійскія ваенныя нанеслі больш за 297 паветраных удараў. Ён сцвярджае, што паводле дадзеных выратавальнікаў сірыйскіх службаў грамадзянскай абароны за гэты час былі забітыя больш за 436 мірных жыхароў, і «больш за палова гэтых выпадкаў гібелі мірнага насельніцтва наўпрост звязваецца з расійскімі паветранымі ўдарамі».

«Памылкова меркаваць, што расейскія авіяўдары накіраваны супраць ІД, — зазначае ён. — Да цяперашняга моманту толькі 7% расійскіх авіяўдараў прыпадалі на раёны, якія кантралююцца ІД. Вялікая жа іх частка наносілася па тэрыторыі, якую кантралюе Свабодная сірыйская армія. Пры нанясенні расійскіх удараў аб'екты экстрэмістаў не толькі пазбягаліся, але — што яшчэ горш — ад іх наўпрост выйгравала ІД».

«Расійскія авіяўдары дапамагаюць экстрэмістам, — працягвае прадстаўнік СНК. — Яны спрыяюць з'яўленню вялікай колькасці вымушаных перасяленцаў і ўзмацненню крызісу з бежанцамі. У цяперашні час дзясяткі тысяч мірных жыхароў спрабуюць уцячы ад сумеснага наступу расейскіх вайскоўцаў і сірыйскага рэжыму на тэрыторыях, падкантрольных апазіцыі на поўдзень ад Алепа».

Наджыб Гадбан просіць ААН усталяваць «зону, вольную ад бамбардзіровак», для «абароны мірнага насельніцтва ў Сірыі» і весці назіранне за тым, што ён назваў «расійскімі парушэннямі міжнароднага гуманітарнага і праваабарончага заканадаўства».

Тым часам, у апублікаваным на мінулым тыдні дакладзе ААН гаворыцца, што ў выніку паветраных удараў у спалучэнні з наземным надыходам назіраецца маштабнае перасяленне мірнага насельніцтва.

Згодна з гэтым дакументам, па меншай меры 80131 чалавек быў вымушаны пакінуць свае дамы ў Ідлібе і Хаме з 10 па 22 кастрычніка. Аднак мясцовыя гуманітарныя арганізацыі, якія працуюць у гэтых раёнах, дапускаюць, што колькасць перасяленцаў можа быць большай за 100 тысяч.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі20

Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі

Усе навіны →
Усе навіны

Некалькі былых палітвязняў прыйшлі на акцыю памяці загінулых добраахвотнікаў з плакатамі супраць Ціханоўскай46

Цэлая група індыйцаў просіць улады Індыі ўратаваць іх з Беларусі9

У Петрыкаве ўжо распускаюцца першыя цюльпаны 1

Хлопчык праплыў у акіяне чатыры кіламетры, каб уратаваць сям'ю

Беларус нырнуў без рыштунку на глыбіню 30 метраў у Мексіцы. І ўсё дзеля шыкоўных фота5

Францыя памяняла правілы выдачы шэнгенскіх віз для беларусаў1

Дзясяткі кажаноў выкінулі на снег каля гімназіі ў Салігорску. І што цяпер?5

Трамп: Прэм'ер Індыі пагадзіўся больш не купляць расійскай нафты4

За рулём дыпламатычнай машыны, якая сутыкнулася з паліцэйскім аўто ў Беластоку, быў консул Беларусі ў Аўстрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі20

Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць