Улада1515

Брытанія мадэрнізуе свае танкі на выпадак вайны з Расіяй 

Распрацоўваць новы танк — занадта дарагая і доўгая справа для Вялікабрытаніі, якая з 1995 года выкарыстоўвае танкі Challenger 2, паведаміла міністэрства абароны краіны. 

Challenger 2, wikimedia.org

«Падчас разгляду канцэптаў разглядаліся ўсе варыянты, ад «нічога» да пакупкі новага танка. Пакуль вытворчасць і кошт новага асноўнага баявога танка такія, што Сухапутная Армія наўрад ці пойдзе на гэта. Абралі варыянт мадэрнізацыі Challenger 2, фаза ацэнкі якога пачнецца ў пачатку 2016 году», — сказаў прадстаўнік установы.

Доўгі час брытанская армія не звяртала ўвагу на свае танкавыя ўзбраенні, бо ўдзельнічала ў аперацыях супраць баевікоў і іракскай арміі, для якіх цалкам дастаткова было існуючых машын.

Пытанне мадэрнізацыі і закупкі новага танка атрымала штуршок у 2014-2015 годзе. У гэтыя гады агрэсія Расіі супраць Украіны была ўспрынятая як вялікая пагроза для міра ў Еўропе, а з'яўленне новага расійскага танка Т-14 Армата выклікала занепакоенасць у адэкватнасці брані і ўзбраення брытанскіх танкаў.

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі плануе выдаткаваць 15,4 млрд фунтаў ($23,4 млрд) на тэхніку і зброю для сухапутных сіл.

Challenger 2 прымаў удзел у баях падчас разгрому арміі Садама Хусэйна ў Іраку ў 2003 годзе, падчас якіх прадэманстраваў высокую ступень абароны ад супрацьтанкавых ракет. У адным баю адзін з танкаў атрымаў 14 пападанняў ракет супрацьтанкавых гранатамётаў з блізкай дыстанцыі, у тым ліку ад ракеты MILAN, пры гэтым экіпаж застаўся цэлым. У іншым баі яшчэ адзін Challenger 2 выжыў пасля 70 пападанняў ракет РПГ.

Танк лічыцца адным з найлепш браніраваных і абароненых у свеце.

Машына важыць 62,5 тоны, яе узбраенне складаецца са 120 мм пушкі і 2 кулямётаў 7,62 мм, хуткасць ад 40 км/г па бездарожжы да 59 км/г па дарозе. Экіпаж — 4 чалавекі.

Каментары15

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць