Здарэнні88

Плітачнік і чэмпіёнка. Сябар хлопца, падазраванага ў забойстве трэнера: «Канфлікт пачаўся з-за рамонту»

У панядзелак 2 лістапада краіну скаланула шакуючая навіна пра знікненне лёгкаатлеткі Юліі Балыкінай — шматразовай чэмпіёнкі Беларусі ў спрынце, удзельніцы Алімпіяды-2012.

Канчаткова лёс спартсменкі яшчэ не высветлены, але Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле «Забойства». Нагодай для гэтага сталі сляды, якія выявілі падчас агляду кватэры Балыкінай і яе аўтамбіля «Kia Rio». Спадзяванняў, што спартсменка жывая, амаль не засталося, піша Еўрарадыё.

Адносіны распаліся

Апошнім часам 31-гадовая Юлія працавала дзіцячым трэнерам пры спартовым таварыстве «Дынама». У 2013 годзе яна была дыскваліфікаваная на два гады за выкарыстанне забароненых прэпаратаў.

Тады ж у дзяўчыны развіваліся адносіны з Дзмітрыем В., якога сёння падазраюць у яе забойстве. Пара жыла ў асабістай кватэры Юліі. Але адносіны распаліся некалькі месяцаў таму. Еўрарадыё выйшла на знаёмых падазраванага, якія паведамілі падрабязнасці. 

Плітачнік і чэмпіёнка

Дзмітрый В. на тры гады маладзейшы за Юлію Балыкіну. Ён нарадзіўся ва Украіне, потым сям’я пераехала ў Расію. З гэтай прычыны дагэтуль падазраваны мае расійскае грамадзянства. Бацькі трагічна загінулі, і Дзмітрый В. пераехаў да дзядзі і цёці ў Рагачоў, дзе вырас і вывучыўся на плітачніка-тынкоўшчыка ў каледжы. 

«У Маскве ў яго нават нарадзілася дзіця»

«Ён быў сёння тут, заўтра там. Пэўны час жыў і працаваў у Маскве, дзе ў яго нават нарадзілася дзіця. Але сям’я распалася», — распавядае адзін з аднагрупнікаў падазраванага па рагачоўскім каледжы.

Пасля Масквы Дзмітрый В. пераехаў у Мінск і пазнаёміўся з прыгажуняй-лёгкаатлеткай Юліяй Балыкінай. Бацькі дзяўчыны дапамаглі ёй збудаваць кватэру ў Мінску. А пахіснуліся адносіны пасля таго, як пара пачала рабіць там рамонт.

«Здавалася, што ён адэкватны чалавек»

«Развіталіся яны недзе два месяцы таму. Да гэтага жылі нармальна, а потым пачаўся рамонт, сваркі. Вось, хутчэй за ўсё, не перажылі рамонт. Але, каб справа дайшла да забойства, — я не ведаю. Здавалася, што ён адэкватны чалавек», — выказвае здагадкі яшчэ адзін добры знаёмы Дзмітрыя В. па рагачоўскім каледжы. Хлопцы падтрымлівалі адносіны і ў Мінску.

За дзень да трагедыі, як прыгадвае крыніца, Юлія павінна была забраць зімовую гуму з недабудаванага катэджа сваіх знаёмых. Але знікла і не адзванілася. Тэлефон спартсменкі быў выключаны. 

«З’явіцца каля кватэры Юліі, каб адамкнуць дзверы для міліцыі»

«Праз пару дзён Дзіма павінен быў з’явіцца каля кватэры Юліі, каб адамкнуць дзверы для міліцыі. І пасля гэтага яго затрымалі. Мы нават не ведаем, за што», — заканчвае аповед знаёмы.

17 верасня Дзмітрый В. выклаў у сацсетцы пост з фотаздымкам Юліі. У працяглым тэксце лірычны герой прызнаваўся ў каханні і выбачаўся, што раней не надаваў другой палове належнай увагі.

«Толькі цяпер, праз месяцы і гады, я пачаў яе адкрываць. Яна — тая крыніца, якой напаўняюся. Іншыя крыніцы — атрута», — сярод іншага сказана ў гэтым допісе.

Выказваюцца здагадкі, што канфлікт мог здарыцца на глебе рэўнасці.

У той жа час сяброўкі Юліі Балыкінай па спорце абмяркоўваюць версію, што «ўсё здарылася з-за грошай».

Следчы камітэт паведамляе, што праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, накіраваныя на высвятленне ўсіх акалічнасцяў здарэння.

Юлія Балыкіна нарадзілася ў мангольскім горадзе Булган. Пераважна жыла ў Запарожжы. Спортам пачала займацца вельмі позна — у 18. У 23 гады спартсменка пераехала ў Беларусь, стала чэмпіёнкай нашай краіны і першым нумарам зборнай на дыстанцыях 100 і 200 метраў. У свой час трэнеры спадзяваліся, што яна зможа годна замяніць алімпійскую чэмпіёнку Юлію Несцярэнка. 

Каментары8

Цяпер чытаюць

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці1

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць19

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці1

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць