Грамадства55

«Белавія» пераканалася ў бяспецы аэрапорта Шарм-эль-Шэйх, чартары будуць выконвацца ў штатным рэжыме

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

Кіраўніцтва і служба авіяцыйнай бяспекі авіякампаніі «Белавія» правялі рабочыя сустрэчы з кіраўнікамі міжнароднага аэрапорта Шарм-эль-Шэйх, прадстаўнікамі егіпецкіх спецслужбаў, паліцыі і арміі. У працэсе інспектавання правераны працэдуры па надглядзе на тэрыторыі аэрапорта транспарту, пасажыраў, багажу і ручной паклажы. «Цяпер працуе шматслойная працэдура праверкі. Спачатку надгляд праводзіцца тэхнічнымі сродкамі, пасля чаго праходзіць асабісты надгляд усіх пасажыраў, багажу і ручной паклажы без выключэння супрацоўнікамі службы авіяцыйнай бяспекі і паліцыі аэрапорта. Таксама ўведзены дадатковы кантроль спецыяльнымі службамі міжнароднага аэрапорта Шарм-эль-Шэйх за выкананнем правіл правядзення асабістага надгляду і праверкі багажу», — падкрэслілі ў авіякампаніі.

«Самастойна пераканаўшыся ў забеспячэнні бяспекі на высокім узроўні ў міжнародным аэрапорце Шарм-эль-Шэйх, авіякампанія «Белавія» плануе выкананне чартарных рэйсаў у Егіпет у штатным рэжыме», — сказаў намеснік гендырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці авіякампаніі Ігар Чаргінец.

На заўтра ў «Белавія» запланавана выкананне двух чартарных рэйсаў у Хургаду.

Цяпер шэраг дзяржаў, у тым ліку членаў Еўрапейскага саюза, правялі інспекцыі, аказалі садзейнічанне ў паляпшэнні працэдур надгляду і высока ацанілі ступень бяспекі аэрапортаў Шарм-эль-Шэйх і Хургады. У поўным аб'ёме прадаўжаюць выконвацца рэйсы і перавозка пасажыраў у абодвух напрамках з Германіі, Італіі, Балгарыі, Бельгіі, Аўстрыі, Венгрыі, Грузіі, Украіны, Саудаўскай Аравіі, Кувейта, Туніса і інш. У той жа час авіякампаніі Вялікабрытаніі і Расіі спынілі ўвоз турыстаў і ажыццяўляюць толькі вываз іх з Егіпта.

Каментары5

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць