Грамадства77

Сябры КХП—БНФ адзначылі Дзень Волі напярэдадні

24 сакавіка ўвечары да помніка Янку Купалу прышлі больш за пяцьдзесят чалавек са сьцягамі і кветкамі.

Сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай Партыі — БНФ 24 сакавіка а 17.30 сабраліся ў цэнтры беларускай сталіцы, каб урачыста адзначыць вялікае нацыянальнае сьвята — 90‑я ўгодкі незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Да помніка вялікаму песьняру Янку Купалу прыйшлі больш за пяцьдзесят чалавек: старэйшыя ўзростам і маладыя. Яны прыйшлі з кветкамі, несьлі Бел‑Чырвона‑Белыя сьцяжкі і стужкі.

Патрыётаў сустрэла шматлікае прадстаўніцтва ўлады цемры. За будынкам Літаратурнага музэя Янкі Купалы стаялі аўтобусы з зацемненымі шыбамі, поўныя амонаў. Перад помнікам песьняру рассыпаліся міліцэйскія і гэбоўскія патрулі. Яны лезьлі да беларусаў, спрабавалі выгнаць людзей з пляцоўкі.

Помнік быў аточаны штакетнікам‑загароджай. Але беларусы не зважалі на паліцэйшчыну і «ціхароў». Вялікай грамадой яны прайшлі да помніка Купалу і ўсклалі да яго кветкі. Засьпявалі беларускі гімн «Магутны Божа». Гучаў покліч : «Жыве Беларуская Народная Рэспубліка! Жыве Беларусь!»

А раніцай таго ж дня сябры Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай Партыі — БНФ адрэстаўравалі пяць крыжоў на тэрыторыі Народнага Мэмарыялу ў Курапатах. Вандалы вярнуліся на сьвятое месца ў ноч на каталіцкі Вялікдзень, каб тварыць сваю сатанінскую справу.

У гэтую ноч і ўвесь час набліжэньня 90‑х угодкаў БНР — Дня Волі рэжым калоціцца ад страху перад беларусамі, якія сьвяткуюць найвялікшае нацыянальнае сьвята.

Сталіца поўная паліцэйшчыны ў мундзірах і цывільным. Задача паслугачоў рэжыму не дапусьціць, каб над нашай зямлёй залуналі Бел‑Чырвона‑Белыя Сьцягі — напамін пра Волю і Незалежнасьць. Беларускія патрыёты адзначаюць чарговы Дзень Волі пад акупацыяй. Але вечна так ня будзе.

Інфармацыйная кампанія КХП-БНФ і БНФ "Адраджэньне"

Каментары7

Цяпер чытаюць

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе5

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: Большасць людзей не падтрымлівае Лукашэнку, гэта я скажу адназначна52

Беларусы атрымліваюць паведамленні аб праверцы банкаўскай карткі. Яны сапраўдныя?3

За палітыку асудзілі кандыдатку біялагічных навук, лаўрэатку стыпендыі Лукашэнкі для таленавітай моладзі4

З абсерваторыі Мінскага планетарыя знялі купал3

«Пытанне выжывання»: прэзідэнт, які абвясціў вайну аблысенню2

Буданаў лічыць, што Расія рыхтуецца да акупацыі краін Балтыі ў найбліжэйшыя гады24

СБУ прыцэльна ўдарыла па аэрадроме Бельбек у Крыме4

Ідзе пахаладанне: прагноз надвор'я на перадкалядныя дні1

Два суддзі Вярхоўнага суда звольніліся па ўласным жаданні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе5

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць