Грамадства1111

Цяпер Умку можна павесіць на ялінцы

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала відэа з новым лукашэнкаўскім мерчам — гэта цацка на ялінку ў выглядзе шпіца.

Белы памеранскі шпіц на мянушку Умка стаў неад'емнай часткай публічнага вобраза Лукашэнкі апошнія гады. Сабака ператварыўся ў ягонага сталага спадарожніка, прысутнічаючы не толькі на нефармальных шпацырах, але і на мерапрыемствах дзяржаўнага ўзроўню.

Умка мае ўнікальны статус, які дазваляе яму знаходзіцца ў месцах, звычайна закрытых для жывёл. Лукашэнка бярэ яго ў месцы, куды, згодна з заканадаўствам, жывёлам забаронена.

Умку бачылі на вайсковых палігонах падчас вучэнняў, у хакейных раздзявальнях пасля матчаў, ён быў на выбарчым участку 2025 года, і гэта стала, бадай, самым запамінальным пра тыя «выбары», бо Умка памеціў участак.

Каментары11

  • Paliašuk
    21.12.2025
    Спачатку здалося, што вобраз не дапрацавалі, і для умкі трэба традыцыйны стол. Але пасля стала ясна: тое, што трэба. Сабака на сене (на пакунку з падарункамі) - і сам не гам, і другому не дам. Вельмі на гаспадара падобны. Дзякуй дызайнерам.
  • Ён
    21.12.2025
    Слон ,
    а гаспадара на бярозе
  • А
    21.12.2025
    Шкада яе бацьку нельга

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»29

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць