На правах рэкламы

Маладая, перспектыўная беларуская IT-кампанія шукае супрацоўнікаў

1. JavaScript распрацоўшчыкі

Абавязкова:

  • больш за 1 год досведу працы;
  • веданне аднога з фрэймворкаў: Angular, Backbone, Ember;
  • адаптыўны і кросбраўзерны HTML

Пажадана:

  • NodeJS, Npm, Bower, Grunt/Gulp;
  • Ionic, Phonegap;
  • Karma, Jasmine, Protractor;
  • GIT.

 

2. PHP распрацоўшчыкі

Абавязкова:

  • больш за 1 год досведу працы;
  • веданне аднаго з фрэймворкаў: Symfony 2, Zend 2, Yii:
  • адаптыўны і кросбраўзерны HTML.

Пажадана:

  • Composer;
  • Doctrine ORM;
  • GIT;
  • Wordpress CMS;
  • PHPUnit.

 

3. Менеджар праектаў

  • веданне і прымяненне Agile-прынцыпаў на практыцы;
  • уменне складаць і чытаць спецыфікацыі;
  • вельмі добры ўзровень размоўнай англійскай мовы;

 

4. Дызайнер

  • мінімум 1 год у веб і мабільнай распрацоўцы;
  • адаптыўны і кросбраўзерны HTML;
  • веданне прынцыпаў UI/UX;
  • англійская мова, каб давецца, што хоча кліент і перавесці гэта ў візуальны фармат.

 

5. HR-спецыяліст

  • веданне і мабільных веб-тэхналогій;
  • арганізатарскія здольнасці;
  • крэатыўнысць;
  • добрае валоданне беларускай мовай.

 

6. QA-спецыяліст (можна пасля курсаў)

  • ручное тэставанне;
  • складанне тэст-кейсаў;
  • прыдзірлівасць да якасці прадукта.

 

Мы прапануем канкурэнтны ўзровень аплаты працы, чысты і цёплы офіс у цэнтры горада з лядоўняй, вадой, гарбатай і печывам без абмежаванняў. Сяброўская атмасфера, зручны графік і дадатковыя выходныя без даведак з паліклінікі. Мы зацікаўленыя ў прафесійным развіцці сваіх супрацоўнікаў.

 

Калегі, калі вам цікава працаваць у нас, пакідайце свае каардынаты, нават калі вы зараз не збіраецеся нешта мяняць у сваім жыцці. Магчыма, вам будуць цікавымі нашыя мерапрыемствы ці супрацоўніцтва ў будучыні.

 

Для ўсіх астатніх: дзякуй, што дачыталі да канца. Калі ў Вас ёсць знаёмыя, каму можа быць цікава нешта з прапанаванага вышэй — стукніце ім, калі ласка, у аську, скайп, вайбер, тэлелеграм, вотсапп і скіньце спасылку на гэтую старонку. Мы будзем вельмі Вам удзячны:)

Дасылайце, калі ласка, свае пытанні, кантакты ды рэзюмэ ў вольнай форме на скрыню [email protected]ці пакідайце сваё паведамленне тут.

Пра кампанію: ТАА «ІдэяСофт» заснаваная ў 2014 годзе беларускімі праграмістамі з вялікім досведам у распрацоўцы. Асноўнымі кірункамі дзейнасці з’яўляюцца: распрацоўка Web-прыкладанняў, прыкладанняў для мабільных прылад, Smart-TV, back-end праграмаванне. Ёсць свае праекты. Офіс знаходзіцца за 10 хвілінаў ад станцыі метро «Плошча Перамогі». Кампанія з вялікай павагай ставіцца да беларускай культуры, гісторыі, традыцый і прыроды. Мы разам ходзім у паходы, наведваем і арганізоўваем розныя культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы. Афіцыйныя мовы зносін – беларуская (пераважна), руская і англійская.

ТАА «ІдэяСофт». УНП: 192189142

Каментары

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа31

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Украіны пра пуцінскае перамір'е: Будзем глядзець на дзеянні, а не на словы

Уіткаф яшчэ раз сустрэнецца з прадстаўнікамі Расіі

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі2

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е18

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа31

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць