Музыка2020

Саладуху выключылі з адбору на Еўрабачанне

Пра намер Аляксандра Саладухі ўдзельнічаць у нацыянальным адборы на Еўрабачанне стала вядома літаральна ў апошнюю хвіліну. Па словах спевака, ён доўга не мог падабраць песню для ўдзелу ў гэтым конкурсе. Але ў выніку з дапамогай сябра Алега Елісеенкава спыніўся на творы «Чорныя крумкачы».

«Уся краіна хоча, каб я ўдзельнічаў, уся краіна. Кожны дзень мне пра гэта кажуць. Нельга адмовіць», — расказвае Аляксандр Саладуха.

Аднак раніцай 25 лістапада, літаральна за дзень да адкрытага праслухоўвання, Аляксандру пазванілі з тэлебачання і паведамілі сумныя навіны. «Паведамілі мне, што не дапушчаны да конкурсу. Аказваецца, гэтая песня ўжо гучала (па правілах Еўрабачання, удзельнічаць у ім могуць толькі новыя песні). Аўтары мяне не папярэдзілі… У расійскага выканаўцы яна была. А з новай песняй ужо нельга, нельга», — зусім нявесела расказвае Саладуха.

Тыя самыя «Чорныя крумкачы», з якімі Аляксандр Саладуха збіраўся на Еўрабачанне

У Белтэлерадыёкампаніі сумную гісторыю Аляксандра Саладухі пацвердзілі. «Гэтая песня ўжо выкарыстоўвалася. Можаце самі на Ютубе паглядзець», — кажуць там.

Адрозненне сёлетняга адборачнага конкурсу на Еўрабачанне ў тым, што выбіраць удзельніка ад Беларусі будуць выключна гледачы, раней гэта рабіла прафесійнае журы. Беларускі фінал пройдзе не пазней за 25 студзеня 2016 года. Агульнаеўрапейскі фінал — у траўні ў Стакгольме.

Каментары20

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў32

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў32

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць