Грамадства77

У меню школьнікаў Мінска ўключаць аздараўленчыя малочныя напоі

Першымі навінку ацэняць навучэнцы школ Маскоўскага раёна.

Карысны напой айчыннай вытворчасці дзеці змогуць пакаштаваць ужо ў трэцяй дэкадзе снежня. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміў дырэктар Камбіната школьнага харчавання Маскоўскага раёна Аляксандр Сухінін.

Прычым рыхтаваць малочны напой з сухой сумесі будуць не толькі кухары ў школьных сталовых, але і кававыя аўтаматы. Першы такі агрэгат плануецца паставіць у школе №161.

Менавіта тут сёння прайшоў семінар па здаровым харчаванні для школьнікаў з дэгустацыяй напояў, спецыяльна распрацаваных па рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Як распавёў генеральны дырэктар ТАА «Проксімавест» Ігар Зялёны, напоі вырабляюцца на аснове натуральнай сыравіны беларускай вытворчасці без выкарыстання штучных фарбавальнікаў і араматызатараў.

Яны абагачаныя вітамінамі і такімі мікраэлементамі, як ёд і селен. У асартыменце прадстаўлены чатыры напоі: бананавы, клубнічны, вішнёвы і шакаладны.

Удзельнікам семінара — кіраўнікам школ, Камбіната школьнага харчавання, прадстаўнікам адміністрацыі раёна, Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, санітарнай службы — навінка прыйшлася да спадобы.

— Мы ўжо заключылі дамову на пастаўку аздараўленчага напою ў школы Маскоўскага раёна, — удакладніў А. Сухінін. — Напой не толькі смачны, але і карысны. Бо ў рацыёне беларусаў не хапае кальцыя, ёду і селену. І цэнавы фактар нас цалкам задавальняе.

Плануецца, што ў далейшым да праекту далучацца і школы іншых раёнаў Мінска.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

Трубач Цім Суладзэ пахудзеў на 40 кг — вось што для гэтага спатрэбілася15

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць