Эканоміка

Адзін з банкаў запусціў інтэрнэт-сэрвіс па ацэнцы шанцаў на атрыманне крэдыту

У байнэце запусцілі бясплатны сэрвіс, які дазваляе на аснове спрошчаных алгарытмаў ацаніць шанцы на атрыманне крэдыту. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Альфа-Банка» (Беларусь), які выступіў партнёрам праекта.

Сэрвіс распрацаваны кампаніяй «Альфа-Ньюс» сумесна з «Альфа-Банкам». У банку мяркуюць, што такога кшталту праекты дазволяць скараціць дыстанцыю паміж банкамі і пазычальнікамі, а таксама будуць садзейнічаць павышэнню фінансавай кампетэнтнасці насельніцтва.

Анлайн-тэст, пакарыстацца якім можна па адрасе http://viberi.by/credit/alfascoring, дазваляе вызначыць верагоднасць атрымання спажывецкага крэдыту на аснове сацыяльна-дэмаграфічных фактараў, якія банкі традыцыйна ўлічваюць пры ацэнцы крэдытаздольнасці патэнцыяльных пазычальнікаў. Вынік адлюстроўваецца ў выглядзе дружалюбных графічных выяў трох відаў. Ён залежыць прыкладна ад 20 паказчыкаў, у тым ліку ўзросту, сферы занятасці, узроўню кваліфікацыі, працоўнага стажу, наяўнасці нерухомасці, аўтамабіля і інш.

Ацэнкі бясплатнага сэрвісу хаця і набліжаныя, але не ідэнтычныя вынікам крэдытнага скорынгу, якім карыстаюцца банкі пры ацэнцы сваіх кліентаў. «Банк улічвае значна большую колькасць фактараў, якія ва ўмовах гейміфікацыі улічыць і разлічыць практычна немагчыма, тым больш што канчатковае рашэнне залежыць ад плацежаздольнасці патэнцыяльнага пазычальніка, якую сэрвіс не ўлічвае. То бок пазітыўны «смайлік» не з'яўляецца гарантыяй атрымання крэдыту, гэтак жа як ён і не цягне за сабой якіх-небудзь абавязацельстваў», — растлумачылі ў «Альфа-Банку».

Разам з тым анлайн-тэст дазволіць патэнцыяльнаму пазычальніку больш рэальна ацаніць свае магчымасці і набыць упэўненасць у сваіх сілах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын5

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай8

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць