Грамадства66

Кампаніі «Гавары праўду» зноў адмовілі ў афіцыйнай рэгістрацыі

Міністэрства юстыцыі ў чацвёрты раз адмовіла кампаніі «Гавары праўду» ў афіцыйнай рэгістрацыі, паведаміў БелаПАН актывіст арганізацыі Сяргей Вазняк, які атрымаў афіцыйны адказ з ведамства.

Паводле яго слоў, Мінюст палічыў, што асобныя дакументы, пададзеныя арганізацыяй, не адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным заканадаўствам. У прыватнасці на асобных дакументах адсутнічаў подпіс кіраўніка аб'яднання. 

Адзін з кіраўнікоў кампаніі Таццяна Караткевіч назвала БелаПАН рашэнне Мінюста «палітычна матываваным». Паводле яе слоў, адмова будзе абскарджаная ў Вярхоўным судзе, а ў лютым 2016 года адбудзецца яшчэ адна спроба рэгістрацыі. 

Устаноўчы сход «Гавары праўду» адбыўся 7 лістапада ў Мінску. На ім было прынятае рашэнне аб увядзенні інстытута двайнога лідарства ў арганізацыі. Пасаду старшыні — прадстаўнічую, звязаную з пытаннямі грамадска-палітычнага характару, — заняла кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2015 года Таццяна Караткевіч. Старшынёй рэспубліканскага савета аб'яднання, які займаецца арганізацыйна-юрыдычнымі пытаннямі, выбраны Андрэй Дзмітрыеў. 

Сярод асноўных задач аб'яднання: прапаганда дасягненняў Беларусі ў сацыяльнай і эканамічнай сферах, аналіз грамадскіх, сацыяльных і эканамічных праблем краіны і пошук шляхоў іх вырашэння, садзейнічанне станаўленню ў грамадстве прынцыпаў прававой дзяржавы, патрыятызму, сацыяльнай справядлівасці, законнасці і роўнасці.

Гэта ўжо чацвёртая спроба кампаніі «Гавары праўду» афіцыйна зарэгістраваць арганізацыю. Папярэднія, зробленыя ў 2010, 2011 і 2013 гадах, былі няўдалымі. Паводле ацэнкі кіраўніцтва «Гавары праўду», усе адмовы ў рэгістрацыі былі юрыдычна не абгрунтаванымі і палітычна матываванымі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?4

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

«З мяне нічога не возьмеш, а людзі пацярпелі». Пара пенсіянераў другі год не можа выпісаць з мінскай кватэры шматдзетную сям'ю эмігрантаў9

Беларус, узяты ў палон украінцамі, звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай закінуць за яго слоўца перад Пуціным2

Праваслаўнага блогера, «героя СВА», пасадзілі на 15 гадоў за згвалтаванне чацвёртакласніцы8

У Нарвегіі сына кронпрынцэсы затрымалі перад судом па справе аб сэксуальным гвалце. А сама прынцэса сябравала з Эпштэйнам5

Беларусы заўважылі на небе адразу чатыры Месяцы ФОТАФАКТ1

Ізраільская авіякампанія, якая заяўляла пра аднаўленне палётаў у Мінск, перадумала гэта рабіць5

У гурта Relikt выйшаў новы альбом Ramantyzm1

Каму верыць: прагнозам ці свайму тэрмометру? Спыталі ў адмыслоўца3

Беларускія навукоўцы аднавілі аблічча дзяўчыны, якая жыла пад Мінскам 500 гадоў таму. Вось як яна выглядала19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?4

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць