Здарэнні99

Махляры прадалі беларусам неіснуючыя алмазы з Намібіі і Уганды на 700 тыс. даляраў

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да членаў арганізаванай групы, што выкралі ў грамадзян Рэспублікі Беларусь буйныя сумы грошай на падставе ўдзелу ў здзелках па куплі алмазаў з Афрыкі, паведамляецца ў інфармацыі СК.

Расследаванне крымінальнай справы ажыццяўлялася ў цесным узаемадзеянні з Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў.

Устаноўлена, што план падману пацярпелых і крадзяжу іх грошай распрацаваў 51-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці. Акрамя яго ў склад арганізаванай групы ўваходзілі яшчэ двое мужчын, 1976 і 1977 гадоў нараджэння.

План быў у тым, што для патэнцыйных пакупнікоў, якія жадаюць набыць каштоўныя камяні, ствараўся вобраз людзей, здольных аказаць дапамогу ў набыцці алмазаў у краінах Афрыкі.

Для гэтага ілжэгандляры распаўсюджвалі непраўдзівыя звесткі аб наяўнасці сувязяў з асобамі, якія займаюцца здабычай і продажам алмазаў на афрыканскім кантыненце.

Для тых, хто сумняваўся, ашуканцы арганізоўвалі паездкі ў Намібію і Уганду, каб прадэманстраваць прапанаваныя каштоўныя камяні.

Пасля атрымання грошай члены арганізаванай групы, каб адвесці ад сябе падазрэнні і стварыць бачнасць выканання са свайго боку ўсіх дамоўных абавязацельстваў, абвінавачвалі пакупнікоў у парушэнні дамоўленасцей, дасягнутых паміж бакамі. А ў адным выпадку нават арганізавалі фальшывае затрыманне аднаго з пацярпелых праваахоўнымі органамі Рэспублікі Уганда і спрабавалі атрымаць ад жонкі апошняга грошы за яго вызваленне з «турмы».

Гэтая схема выкарыстоўвалася ашуканцамі з 2011 па 2014 год.

Па крымінальнай справе выяўлена 11 пацярпелых. Агульная сума нанесенай шкоды ў эквіваленце складае больш за 700 тысяч даляраў ЗША.

Усім удзельнікам арганізаванай групы прад'яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Мера стрымання ў дачыненні да іх не змянялася - яны змешчаны пад варту.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі8

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

Чаму на Блізкім Усходзе так шмат нафты?2

Калібры штодня выпіваюць эквівалент паўлітра піва. Як ім удаецца пры гэтым не п'янець?1

Сенсацыя дня — Італія прайграла Босніі ў серыі пенальці і не едзе на чэмпіянат свету па футболе5

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі8

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць