Здарэнні33

Міліцыя шукае кіроўцу, які мог падвозіць зніклую ў Брэсце школьную настаўніцу

Міліцыя шукае кіроўцу, які мог падвозіць зніклую два тыдні таму ў Брэсце 38-гадовую Валянціну Голуб. 

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, падчас вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што жанчына 22 снежня прыкладна ў 15.00 у Брэсце, у раёне скрыжавання вуліц Гогаля і Леніна, спрабавала спыніць аўтамабіль. 

Валянціна Голуб, настаўнік сярэдняй школы № 9 Брэста, 22 снежня прыблізна ў 14.00 пайшла са школы пасля працы і дома не з'явілася. Яе мабільны тэлефон застаўся на працы. На сувязь з роднымі і блізкімі жанчына не выходзіла. 23 снежня ў 21.00 у міліцыю звярнуўся муж зніклай. 

Другога студзеня Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце знікнення Валянціны Голуб. 

Да гэтага часу месцазнаходжанне жанчыны невядомае. Пошукавыя мерапрыемствы праводзяцца ў Брэсце і за яго межамі, адпрацоўваюцца розныя версіі.

Прыкметы зніклай: на выгляд 35-40 гадоў, рост 170 см, сярэдняга целаскладу, валасы доўгія русыя. Была апранутая ў паўпаліто балонневае чорнага колеру, пінжак цёмнага колеру, блузку белага колеру ў чорны гарошак, чорную спадніцу і боты малочнага колеру. 

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маскоўскага РАУС Брэста просяць кіроўцу, які мог падвезці жанчыну, паведаміць аб гэтым па тэлефонах: 8(029)727-27-93 («МТС»), 8(0162)47-90-50, 8(0162)47-91-32 або 102.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць2

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць2

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць