Свет33

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі

Тысячы жыхароў Тувалу, невялікай астраўной дзяржавы ў Ціхім акіяне, падалі заяўкі на спецыяльную міграцыйную візу ў Аўстралію з-за пагрозы знікнення сваёй краіны, выкліканай змяненнем клімату, піша выданне Live Science.

Адзін з астравоў Тувалу. Фота: Carolyn Van Houten/The Washington Post via Getty Images

З 2025 года ў межах дамоўленасці пад назвай Falepili Union жыхары Тувалу атрымалі магчымасць пераехаць у Аўстралію, дзе могуць жыць, працаваць і вучыцца, маючы роўны доступ да медыцынскай дапамогі і адукацыі з грамадзянамі гэтай краіны. Міграцыя праводзіцца праз латарэю: штогод магчымасць пераехаць атрымліваюць 280 чалавек.

Падаваць заяўкі можна было з 16 чэрвеня па 18 ліпеня, і за гэты час было атрымана больш за 5 000 заяў, што складае амаль палову насельніцтва Тувалу (прыкладна 11 000 чалавек). 3125 чалавек зарэгістраваліся за першыя чатыры дні.

Тувалу — гэта дзевяць нізінных атолаў паміж Аўстраліяй і Гавайскімі астравамі. Сярэдняя іх вышыня над узроўнем мора — усяго 2 метры, а максімальная — 4,5 метры. Узровень мора вакол Тувалу ўжо падняўся на 15 см за апошнія 30 гадоў. Паводле прагнозаў, да 2050 года большая частка тэрыторыі краіны будзе затопленая падчас прыліву.

Асноўныя праблемы, з якімі сутыкаюцца грамадзяне Тувалу ўжо цяпер:

  • Падтапленне зямель і інфраструктуры;
  • Засоленасць глебы і вады (салёная вада праточваецца ў прэсныя падземныя воды);
  • Жыхары мусяць падымаць агародныя градкі над зямлёй, каб вырошчваць ураджай без пашкоджання соллю.

Праграма Falepili Union мае на мэце забяспечыць для грамадзян Тувалу «перасяленне з годнасцю», без крызіснага высялення або статусу ўцекачоў. Нават пасля перасялення людзі могуць вяртацца дадому, калі пажадаюць.

Праграму разглядаюць як глабальны прэцэдэнт, які звязвае міграцыю непасрэдна з наступствамі кліматычных змяненняў.

У будучыні падобныя дамоўленасці могуць быць заключаныя і з іншымі дзяржавамі Ціхага акіяна, напрыклад, з Кірыбаці.

Паводле ацэнак, калі цяперашняя тэндэнцыя захаваецца, то за 10 гадоў каля 40% насельніцтва Тувалу можа выехаць з краіны. Каб дзяржаве пазбегнуць страты кваліфікаваных кадраў і адпаведна эканамічнага спаду, колькасць выдаваных віз пакуль абмежаваная.

Каментары3

  • Брахня з тым затапленнем
    26.07.2025
    Эмігруюць у Аўстралію па лепшае жыццё.
  • Net Zero
    27.07.2025
    Цікава. Толькі чамусьці спадарожнікавыя здымкі паказваюць адваротнае - плошча астравоў толькі павялічылася ў параўнанні з 1980-мі. Але паколькі гэта не ўпісваецца ў ідэалогію змены клімату, у навінах пра гэта не напішуць.
  • Тссссс!
    27.07.2025
    Net Zero, не палі кантору, а то ім візы не дадуць...

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне12

Беларус злавіў у гарадской сажалцы рыбку з Афрыкі

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць