Здарэнні88

Берасцейка спрабавала пранесці ў калонію наркотыкі ў інтымным месцы

Жыхар Брэста Іван (тут і далей усе імёны змененыя) з наркотыкамі пасябраваў даўно. Таму неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці па артыкуле «Незаконны абарот наркатычных сродкаў». У апошні раз ён быў вызвалены пасля адбыцця пакарання, маючы нязнятую і непагашаную судзімасць. Аднак на шлях выпраўлення стаць не захацеў, а абраў звыклую для сябе злачынную дарожку.

Разам са сваёй сужыцелькай Ганнай, якая таксама прыцягвалася да адказнасці за аналагічнае злачынства, Іван вярнуўся да старой дзейнасці. На працягу каля сямі месяцаў няўдачлівыя дзялкі паспелі прарабіць немалую працу. Яны не толькі набывалі, але і самастойна выраблялі і рэалізоўвалі наркатычныя і псіхатропныя рэчывы. Па месцы жыхарства фігурантаў крымінальнай справы былі знойдзеныя марыхуана, ацэтыляваны і экстракцыйны опій, розныя таблеткі і вырабленыя з іх прэпараты… Таксама ў ходзе следства вызначаныя трое грамадзян (жыхары Брэста, Жабінкі і Драгічына), якім рэалізоўваліся наркотыкі. Зрэшты, частку небяспечных рэчываў абвінавачаныя ўжылі самі.

Але найбольшую цікавасць у крымінальнай справе выклікае эпізод, звязаны са спробай наладзіць дастаўку наркотыкаў у выпраўленчую калонію. Менавіта там адбываў пакаранне патэнцыйны спажывец прадукту, вырабленага злачыннай парачкай.

Для правядзення аперацыі Іван і Ганна прыцягнулі трэціх асоб — сваіх знаёмых Ігара і Ірыну. Аднак у падрабязнасці вырашылі іх не прысвячаць, проста папрасілі даставіць палімерны пакет са скруткам на тэрыторыю папраўчай установы. Пасылка ўтрымоўвала цікавае начынне: там знаходзіліся марыхуана масай 2,74 грама і парашкападобнае рэчыва, якое змяшчае ў сваім складзе небяспечны псіхатроп — псеўдаэфедрын, масай 3,6 грама. Ігар перадаў на чыгуначным вакзале пакет Ірыне, якая і даставіла яго, папярэдне схаваўшы ў інтымным месцы, на тэрыторыю калоніі. Аднак доўгачаканага спаткання не адбылася: жанчыну затрымалі супрацоўнікі міліцыі, канфіскавалі скрутак з небяспечнымі рэчывамі.

А галоўныя фігуранты крымінальнай справы паўсталі перад судом. У жніўні 2015 суд Ленінскага раёна Брэста прызначыў Івану 13 гадоў пазбаўлення волі, а яго хаўрусніцы Ганне — 11 гадоў пазбаўлення волі. 

Каментары8

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

«Кубракоў — малайчына!». Лукашэнка пахваліў дзейнасць міліцыі падчас нападу ў Смалявіцкім раёне3

Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна паведаміла, што іх грамадзянскі шлюб завершаны7

Telegram будзе цалкам заблакаваны ў Расіі з 1 красавіка10

Беларуска паказала вячэру за 1600 рублёў у новым мінскім рэстаране. У сацсетках спрачаюцца пра цэны3

Макс Корж выпусціў кліп па матывах скандальнага канцэрта ў Варшаве. Гэта выглядае як маніфест25

Гэтай ноччу тэмпература апускалася да 27 градусаў

Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом1

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць