Улада6464

«Беларусь-1» паказаў гнеўны сюжэт пра журналіста Tut.by, які засумняваўся ў дасягненнях Лукашэнкі ў хакеі ВІДЭА

Гісторыя закруцілася 4 студзеня — у дзень пачатку Каляднага турніру на прызы прэзідэнта. Звычайна спартыўныя беларускія СМІ не асабліва надаюць увагу гэтым спаборніцтвам, пакідаючы яго асвятленне на долю дзяржвыданняў. Але на гэты раз журналіст Sport.Tut.by Юрый Міхалевіч вырашыў зрабіць штосьці новенькае: упершыню за час правядзення турніру ў інтэрнэце з'явіўся падрабязны тэхніка-тактычны аналіз гульні кіраўніка дзяржавы (прафесійныя хакеісты і спецыялісты заўсёды адмаўляюцца даваць падрабязную характарыстыку хакейным здольнасцям Аляксандра Лукашэнкі, хіба што адзначаючы яго магутны кідок). Міхалевіч ўважліва сачыў за дзеяннямі і айс-таймам прэзідэнта ў матчы са швейцарцамі і старанна выклаў усе свае назіранні ў тэксце. Прычым усё было досыць канструктыўна і амаль без адкрытай крытыкі. Пачытаць было вельмі цікава.

Мяркуючы па ўсім, разбор гульні прэзідэнта міма прэзідэнта не прайшоў — за дзень да фіналу турніру журналісту патэлефанавалі. Вось што распавёў Міхалевіч у сваім наступным тэксце:

— Мабыць, наверсе работу «Разбор без прыкрас. Як гуляе ў хакей Аляксандр Лукашэнка» нейкім чынам ацанілі. Інакш чаму за дзень да фіналу Каляднага турніру са мной звязаліся людзі з Міністэрства спорту і турызму з прапановай папрацаваць з акрэдытацыяй? А ўсяго некалькі дзён таму яны адмаўляліся легалізаваць працу партала на спаборніцтвах. Неймаверна.

Больш за тое, пасля матчу Міхалевіча нават дапусцілі ў мікст-зону і дазволілі прысутнічаць на гутарцы прэзідэнта з прэсай — для журналіста «непрывілеяванага» СМІ рэч гэта рэдкая.

Лукашэнка ласкава пагутарыў з усімі і нават адказаў на два пытанні журналіста Tut.by. Акрамя гэтага, кіраўнік краіны падарыў Міхалевічу сваю клюшку са сваім жа аўтографам. За што? Ці то хацеў аддзячыць за якасна праведзены разбор гульні, ці то па нейкіх іншых прычынах — тут можна толькі здагадвацца. Журналіст жа адразу адзначыў, што плануе выставіць прэзент на дабрачынны аўкцыён.

Здавалася б, прыгожая гісторыя атрымалася. Аднак нядзельным вечарам усё змянілася кардынальна. У перадачы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1» Міхалевічу зладзілі, як прынята казаць, сапраўдны «адлуп». Вядучыя перадачы адзначылі маладосць аўтара, раскрытыкавалі «Разбор без прыкрас», павярхоўна прайшліся па тэксце, паспрабавалі знайсці недакладнасці і падмацавалі свае меркаванні каментарамі з форума. Дарэчы, прыведзеныя каментары ад карыстальнікаў Tut.by атрымлівалі значна больш дызлайкаў, чым лайкаў. Але гэта зусім іншая гісторыя.

Больш за тое, карэспандэнт АТН нават узяў інтэрв'ю ў Міхалевіча. Цікава, што да яго звярталіся на «ты». І калі спачатку журналісту TUT.BY задавалі цалкам бяскрыўдныя пытанні (ці даўно Юрый сам гуляў у хакей і іншае), то затым ні з таго ні з гэтага зладзілі яму праверку на веданне хакейных правілаў. Міхалевіч тэсту не вытрымаў, а «Галоўны эфір» гэта з радасцю паказаў.

Дарэчы, вядучы «Галоўнага эфіру» Іван Эйсмант (працуе пад псеўданімам Іван Міхайлаў) з'яўляецца мужам прэс-сакратара прэзідэнта Наталлі Эйсмант, якая дапамагала Міхалевічу ў зносінах з кіраўніком дзяржавы ў мікст-зоне. А вось разам з сястрой Івана — Ганнай Эйсмант — Міхалевіч працуе над праектам «Дынама Inside».

Так на адзін вечар карэспандэнт «невядомага» рэсурсу (у эфіры «Беларусь-1» назва TUT.BY не прагучала ні разу) нароўні з Лукашэнкам стаў галоўным героем прайм-тайма.

Каментары64

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць