Грамадства99

СК: Расследаванне справы «Друга Дука» працягваецца, праводзіцца комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза

Амаль два месяцы таму на сталічным чыгуначным вакзале прайшло вельмі дзіўнае затрыманне хлопца, які нібыта ваяваў у АТА. Многія спачатку палічылі, што або затрыманага, або абставіны ягонага затрымання проста «выдумалі». Але Следчы камітэт пацвярджае, што хлопец знаходзіцца пад вартай, а праца па крымінальнай справе ідзе.

Нагадаем, што 26 кастрычніка мінулага года на мінскім чыгуначным вакзале затрымалі 28-гадовага ўраджэнца Віцебскай вобласці.

Сцвярджалася, што падчас абыходу залы чакання патрульны міліцыянт заўважыў, што ў аднаго пасажыра з-пад расшпіленай курткі відаць бронекамізэльку. А пры надглядзе ў хлопца выявілі даведку аб удзеле ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны, маску з прарэзамі для вачэй, два пашпарты, пісталет, самаробнае выбуховае прыстасаванне — зарад ад аўтаматычнага гранатамёта з убудаваным выбухоўнікам ад ручной гранаты. А таксама — сцяг «Правага сектару». У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Затрыманне выглядала, мякка кажучы, падазроным — хто ў здаровым розуме будзе знаходзіцца ў цэнтры горада з такім «багажом»? Тым больш, неўзабаве стала вядома, што ў тактычную групу «Беларусь», якая аб’ядноўвае беларускіх ваяроў Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правага сектару» затрыманы не ўваходзіў. Выказваліся думкі, што затрыманне – спектакль для публікі.

Але затым журналістам стала вядома, што хлопец сапраўды ваяваў на Данбасе пад пазыўным «Друг Дук», але не разам з беларусамі. Знайшлі байцоў АТА, якія апазналі на здымку маладзёна-беларуса, затрыманага Следчым камітэтам, і апісалі яго як чалавека, у якога былі праблемы са здаровым глуздам: «Псіх, поўны неадэкват». Яны ж пацвердзілі, што беларус сапраўды быў чальцом «Правага сектару» і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. Байцы АТА неафіцыйна пацвярджаюць, што з асцярогай ставіліся да гэтага маладзёна, бо ён вельмі часта выязджаў у Беларусь.

Той самы «Друг Дук»

Далейшы яго лёс пакуль невядомы. У Следчым камітэце заявілі, што расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

«У цяперашні час ажыццяўляецца правядзенне стацыянарнай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы абвінавачанага, праводзіцца работа па ўсталяванні і фіксацыі ўсіх абставінаў, якія маюць доказнае значэнне па крымінальнай справе. Варта адзначыць, што да гэтага моманту следствам праведзены вялікі аб'ём працы па вызначэньні абставінаў здзяйснення злачынства, — паведаміла Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік СК Рэспублікі Беларусь. — Па выніках экспертызы, а таксама на падставе атрыманых следствам дадзеных будуць прымацца далейшыя працэсуальныя рашэнні, аб якіх мы праінфармуем».

Ніякіх канкрэтных звестак пра ход справы пакуль не агучваюць.

«Гэта ўся інфармацыя, якая можа быць агучана на дадзены момант», — падкрэсліла Ганчарова.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць