У Пакістане адноўлены доступ да відэахостынга YouTube, заблакаванага тры гады таму.
Забарона была ўведзеная ў верасні 2012 года ў выніку маштабных пратэстаў у краіне, выкліканых размешчаным на сайце відэа, якое там расцанілі як антыісламскае.
Прадстаўнікі тэлекамунікацыйнага рэгулятара краіны паведамілі, што блакаванне больш не патрэбнае, бо Google, якому належыць YouTube, запусціў пакістанскую версію сайта.
Новая сістэма дазволіць пакістанскім уладам фільтраваць размешчаны на сайце кантэнт.
Мясцовыя актывісты віталі аднаўленне працы хостынга, аднак некаторыя з іх запатрабавалі раскрыць дэталі пагаднення паміж Google і ўрадам.
-
У Літве перахапілі партыю кантрабандных цыгарэт, якія скінулі ў снег з цягніка
-
Навальнага атруцілі ў калоніі рэчывам эпібатыдзін — яд эквадорскай жабы. Гэта змаглі выявіць, дзякуючы біяматэрыялам, вывезеным сям'ёю
-
Зеленскі: Ва Украіне пасля расійскіх удараў не засталося ніводнай цалкам ацалелай электрастанцыі
Каментары