Усяго патроху

Студэнтаў ін’язу вучаць шасьцярыць?

Студэнты пятага курса Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага унівэрсытэту мусяць таемна здаваць у ВНУ інфармацыю аб замежных кантактах арганізацыі, дзе праходзілі практыку.

Студэнты пятага курса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта мусяць таемна здаваць у ВНУ інфармацыю аб замежных кантактах арганізацыі, дзе праходзілі практыку.

У спісе пытанняў для практыкантаў пазначана: «У працэсе праходжання практыкі вам давядзецца адказаць на шэраг пытанняў, якія раскрываюць характар і ўзровень развіцця замежных кантактаў у прымаючай арганізацыі. У мэтах атрымання праўдзівай інфармацыі не рэкамендуецца адкрываць дэталі задання, якое будзеце выконваць, супрацоўнікам прымаючай арганізацыі».

Аўтар пытанняў загадчык кафедры паліталогіі і міжнародных адносінаў факультэта міжкультурных камунікацыяў Вячаслаў Бабровіч запэўніў, што ніякага ідэалагічнага падвоху тут няма. Па яго словах, мэта пытанняў — не выведаць інфармацыю, а даведацца, як студэнт умее аналізаваць. А робіцца гэта таемна, бо супрацоўнікам арганізацыі можа не спадабацца, што іх ацэньвае нейкі студэнт.

Вячаслаў Бабровіч: «Можа быць, хтосьці шукае ў гэтым заданні жаданне ўсталяваць ідэалагічны кантроль. Не! Нам трэба было паспрабаваць даць хоць штосьці больш‑менш прадметнае студэнтам. Таму мы прапанавалі ім паглядзець крытычным поглядам на тое асяроддзе, дзе яны будуць. Канечне, не ўсім там, на месцах, будзе прыемна даведацца, што хтосьці, асабліва з маладых, будзе іх вось так ацэньваць. Таму і сказалі: вы не абавязаныя расказваць ім пра гэтую працу».

Студэнт пятага курса Валерый праходзіў практыку ў таварыстве «Дзеці ў бядзе». На пытанні ён адказваў. Кіраўнік арганізацыі пра гэта ведаў, аднак практыкант не дакладаў яму пра сутнасць адказаў.

Валерый: «Я на ўсе гэтыя пытанні адказваў там, дзе праходзіў практыку, то бок, у таварыстве «Дзеці ў бядзе». Мы ж там пастаянна з немцамі ў кантакце сядзелі. Яны прыязджалі. І я пастаянна з імі штосьці бегаў. І вось на аснове таго, што я пабачыў, пачуў, як размаўляў з імі, мне далі такое заданне — адказаць на гэтыя пытанні».

Пытанні дазваляюць раскрыць інфармацыю аб пастаянных кантактах з замежнымі партнёрамі арганізацыі, выявіць зацікаўленасць супрацоўнікаў да развіцця замежных сувязяў, палітыкі, іх знешнепалітычныя прыярытэты і заангажаванасць. Таксама студэнтам трэба было пазначыць, з якіх крыніцаў супрацоўнікі арганізацыі атрымліваюць палітычную інфармацыю: Інтэрнэт, дзяржаўныя, недзяржаўныя СМІ.

Усе адказы на пытанні студэнты здавалі на кафедру разам са справаздачай аб практыцы. Аднак ніякай зваротнай сувязі на сваю працу яны не атрымалі. Пяцікурснік Валерый лічыць, што, верагодна, гэтыя адказы на факультэце нават не чыталі:

Валерый: «Гэтыя адказы мы потым здавалі разам з практыкай. Проста прымацоўвалі гэтую паперку і аддавалі. У нас усё гэта так прайшло — ніхто нічога не глядзеў».

Аўтар пытанняў Вячаслаў Бабровіч запэўніў Еўрарадыё, што за 2 гады існавання такой практыкі адказы былі выключна для навучальных мэтаў і нідзе акрамя кафедры не выкарыстоўваліся.

Віталіна Грахоўская, Эўрарадыё

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць