Здарэнні22

Затрымалі кіраўніка ТАА «Футбольны клуб «Сквіч» па справе аб крадзяжы 14 млрд рублёў

Затрыманы кіраўнік мінскага ТАА «Футбольны клуб СКВІЧ» Віктар Паўлаў. Ён праходзіць па крымінальнай справе аб крадзяжы 14 мільярдаў рублёў. Пра гэта паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на афіцыйную прадстаўніцу Следчага камітэта Юлію Ганчарову.

Бізнесмен Паўлаў падазраецца ў тым, што на працягу чатырох гадоў выкарыстоўваў грошы дольшчыкаў жылога дома ў мікрараёне Каменная Горка (на скрыжаванні вуліц Нёманская і Налібоцкая) на гаспадарчыя патрэбы, не звязаныя з яго пабудовай.

Яшчэ ў канцы 2015-га была распачатая крымінальная справа. Следчыя высветлілі, што з-за дзеянняў кіраўніка ФК СКВІЧ былі істотна зацягнутыя тэрміны будаўніцтва. Паводле рашэння дзяржорганаў, да працаў на аб'екце прыцягнулі новыя падрадныя арганізацыі. Ім СКВІЧ яшчэ павінен 70 мільярдаў рублёў.

Адзначаецца, што ўпраўляючы ФК СКВІЧ, нягледзячы на нездавальняючыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці кампаніі, атрымліваў узнагароджанні — агулам больш за 1 млрд рублёў. Акрамя таго, ён атрымаў, «у якасці ўзнагароджання», тры жылыя памяшканні ў пабудаваным шматкватэрным доме.

Расследаванне па справе Віктара Паўлава праводзіць Упраўленне Следчага камітэта па г. Мінску.

Нагадаем, футбольны клуб СКВІЧ быў заснаваны бізнесменам Паўлавым у 2000 годзе. Ён выступаў і ў вышэйшай лізе, у апошнія гады гуляе ў другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы69

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам7

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены8

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы69

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць