Кіно3535

Леанарда Дзі Капрыа сыграе Пуціна

ria.ru

Амерыканскі акцёр Леанарда Дзі Капрыа даў папярэднюю згоду на выкананне ролі Уладзіміра Пуціна, паведамілі адразу дзве крыніцы, блізкія да вытворцы фільма — кампаніі Knights Bridge Entertainment (незалежны кінавытворца, зарэгістраваны ў Вялікабрытаніі і які мае прадстаўніцтва ў Амерыцы, Еўропе і Азіі).

Праект фільма ўжо ёсць на сайце кампаніі, а таксама на сайце базы дадзеных пра кіно iMDB. На абодвух рэсурсах праект называецца Putin, а побач з загалоўкам паказана, што карціна знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі («in development»). Прадзюсарам праекта выступае Марк Дэйман.

Адзін з топ-менеджараў Knights Bridge Entertainment Валерый Сааран, які прадстаўляе інтарэсы кампаніі на тэрыторыі Еўропы і Азіі, пацвердзіў, што праца над фільмам Putin вялася ўвесь апошні год і цяпер сцвярджаецца фінальная версія сцэнара. Выдаваць дадатковыя дэталі Сааран не стаў, паведаміўшы, што над сцэнарам фільма працавалі тры аўтары, а імя рэжысёра «ва ўсіх на слыху». У кастынгу фільма задзейнічаны адразу некалькі зорак Галівуду першай велічыні, растлумачыў Сааран, але іх імёны прадстаўнік кампаніі таксама адмовіўся раскрываць да пачатку здымак.

Дзі Капрыа ўжо даў папярэднюю згоду на выкананне галоўнай ролі. Здымкі пачнуцца вясной 2016 і пройдуць у Расіі, Амерыцы і Еўропе. Выхад фільма запланаваны на вясну 2017 года.

Па словах прадстаўніка кампаніі, жанр фільма - палітычны трылер з фактамі з жыцця і працы прэзідэнта, які апынуўся на вяршыні сусветнай палітыкі. «Ад афіцэра КДБ, прэм'ер-міністра — да прэзідэнта. Чалавек-міф. Погляд на асабістае жыццё і кар'еру аднаго з самых уплывовых людзей свету», — сказана ў апісанні праекта.

Каментары35

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць