Грамадства1818

Выклікаць у суд цяпер могуць па СМС і электроннай пошце

У студзені набылі моц папраўкі ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс. Цяпер «запрашэнне» ў суд па СМС ці электроннай пошце прыраўноўваецца да папяровай позвы.

«Для належнай арганізацыі правасуддзя ў сучасных умовах разумна і правільна ўжываць усе дасягненні навукова-тэхнічнага прагрэсу, — распавёў у інтэрв'ю БелТА першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валерый Калінковіч. — Гэта даступна для людзей і цягне сур'ёзнае скарачэнне судовых выдаткаў. Мы маем намер прымяняць гэтую навэлу ва ўсіх відах судаводства, прычым вельмі шырока».

Па словах Валерыя Калінковіча, суды паступова сыходзяць ад звыклай папяровай позвы, «якую паштальён носіць за нядбайным адказчыкам, а той хаваецца і не жадае яе атрымліваць».

Пры гэтым ставіцца да СМС ад суда трэба так жа сур'ёзна, як і да папяровай позвы.

«Ва ўсім цывілізаваным свеце да выкліку ў суд ставяцца вельмі сур'ёзна, і тыя, хто сумняецца, ці трэба ісці ў суд па СМС, хай больш не сумняюцца — трэба. Тым больш што такога віду паведамленні забяспечваюць зваротную сувязь. Суд ведае, атрымаў чалавек электроннае апавяшчэнне або не, а няяўка без паважных прычын у шэрагу выпадкаў сёння азначае аўтаматычны пройгрыш спрэчкі», — патлумачыў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску2

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута: Спачатку зніклі кнігі Святланы Алексіевіч, потым — інагентаў1

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»5

З-за непагадзі ў Мінску перабоі з грамадскім транспартам

Італьянцы здзіўленыя, што мінскія гандлёвыя цэнтры не стаяць пустыя4

Новая кітайская сістэма здольная знішчаць раі дронаў з дапамогай мікрахваляў1

Расіяне нанеслі ўдар па Львоўскай вобласці. Падазраюць «Арэшнік»13

Трамп пра Кубу: Я не думаю, што можна больш націснуць на Кубу, чым проста ўварвацца да іх і разнесці там усё5

У Польшчы забралі чэмпіянат Еўропы за адмову выдаць візы беларусам і расіянам6

У Іране адключылі не толькі інтэрнэт, але і тэлефонную сувязь. На вуліцах сотні тысяч дэманстрантаў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску2

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць