Эканоміка1010

Ці з’яўляецца беларуская эканоміка сацыяльна арыентаванай?

Піша Сяргей Лябецкі, Еўрапейская даследніцкая асацыяцыя «Oikonomos» (Вільнюс, Літва). 

Афіцыйная назва беларускай эканамічнай мадзелі — «сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка». Гучыць вельмі падобна да назвы эканамічнай мадзелі Германіі і Польшчы «сацыяльная рынкавая гаспадарка». Аднак мадэлі гэтыя прынцыпова адрозніваюцца.

Аснову гаспадаркі ў Германіі і Польшчы складаюць прыватныя прадпрыемствы, якія нясуць эканамічную адказнасць за вынікі сваёй дзейнасці. Прыватны сектар, які працуе ў канкурэнтных умовах, плаціць падаткі. Гэтыя сродкі дзяржава выкарыстоўвае, акрамя іншага, на сацыяльную абарону. Дарэчы, у бюджэце Германіі на гэтыя мэты ідзе больш за 55%. 

Гэтыя сродкі выплачваюцца ў асноўным ў выглядзе дапамог, як кажуць, «жывымі грашыма» канкрэтным людзям, грамадзянам і не толькі (таму менавіта Германія так прывабная для мігрантаў з Азіі). У сучаснай Германіі ўсё часцей можна пачуць галасы эканамістаў і палітыкаў, якія лічаць, што эканоміка Германіі нават занадта сацыяльна арыентавана, што дапамогі атрымлівае надзвычай шырокае кола людзей, значная частка якіх можа зарабіць гэтыя грошы і павялічыць даданую вартасць ў эканоміцы. 

У Беларусі доля рэальна прыватнага сектару ў ВУП не перавышае 30%. Аснову эканомікі складаюць дзяржаўныя прадпрыемствы, якія кіруюцца чыноўнікамі. Значная іх частка з’яўляецца стратнымі (на пачатак 2016 года – звыш за 20%). Прычым, да стратных адносяцца і найбуйнейшыя машынабудаўнічыя прадпрыемствы. Вельмі значная частка астатніх адносіцца да нізкарэнтабельных.

Дзяржава значныя сродкі з бюджэту напраўляе на падтрымку стратных і нізкарэнтабельных прадпрыемстваў. Такім чынам, сабраныя са ўсіх падаткі выдаткоўваюцца на падтрымку неэфектыўных прадпрыемстваў.

Паводле дадзеных статыстычнага штогодніка Беларусі за 2015 год, расходы кансалідаванага бюджэту Беларусі за 2014 год склалі каля 211,1 трлн рублёў. З іх на агульнадзяржаўную дзейнасць выдаткавана 47,5 трлн рублёў, на нацыянальную эканоміку – 33,5 трлн рублёў (15,8%, што амаль у тры разы больш, чым доля выдаткаў на нацыянальную эканоміку ў Германіі), на сацыяльную палітыку — толькі 17,1 трлн рублёў (8,1%, ў сем разоў менш, чым у Германіі). Яшчэ 17,3 трлн рублёў пайшло на ЖКГ і жыллёвае будаўніцтва, але гэтыя грошы дасталіся адпаведным прадпрыемствам, а не наўпрост насельніцтву. Дарэчы, датацыі ЖКГ ўжо даўно можна было б перадаць спажыўцам гэтых паслуг, што, акрамя магчымасці выбару для спажыўцоў, значна павысіла б эфектыўнасць працы ЖКГ. 

Выдаткі на ахову здароўя (29,6 трлн рублёў) і адукацыю (36,8 трлн рублёў) вельмі распыленыя, бо заработная плата настаўнікаў і медыцынскага персаналу вельмі нізкая, адпаведна 69% і 76% ад сярэднерэспубліканскага ўзроўню. У Беларусі мае месца і пазабюджэтнае пераразмеркаванне, але тут мала што можна сказаць з-за недахопу адкрытых дадзеных.

Такім чынам, беларуская эканоміка у значнай ступені арыентаваная на саму сябе і на забеспячэнне так званай агульнадзяржаўнай дзейнасці. За кошт усяго грамадства падтрымліваюцца неэфектыўныя дзяржаўныя прадпрыемствы, а на сацыяльную абарону і сацыяльную сферу застаецца няшмат. Сярод прымаючых рашэнні ў Беларусі людзей яшчэ з савецкага часу пануе ідэя, хутчэй нават міф, што дзяржаўная эканоміка працуе на ўвесь народ. Досвед Савецкага Саюза, і не толькі яго, паказвае, што такая эканоміка з часам усё больш і больш праядае саму сябе і суадносна ўсё менш выдае якасных канчатковых тавараў і паслуг для спажыўцоў.

Сапраўдная сацыяльная рынкавая гаспадарка, якая з’яўляецца, па словах Альфрэда Мюлера-Армака, «спалучэннем свабоды рынку з сацыяльнай абаронай», заснаваная на прыватных прадпрыемствах, якія маюць эканамічную свабоду, ураўнаважаную эканамічнай адказнасцю. За кошт падаткаў з добра працуючай эканомікі дзяржава падтрымлівае канкрэтныя хатнія гаспадаркі пераважна «жывымі грашыма», што з’яўляецца найбольш эфектыўнай формай сацыяльнай абароны і падтрымкі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць