Грамадства11

Адмяняецца выключнае права дзяржавы на набыцьцё акцый ААТ

Гэта прадугледжана дэкрэтам №7, які паступова адмяняе абмежаваньні на абарачэньне акцый ААТ, створаных у працэсе раздзяржаўлення і прыватызацыі.

У Беларусі адмяняецца пераважнае права дзяржавы на набыццё акцый акцыянерных таварыстваў. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Дзяржаўным камітэце па маёмасці, гэта прадугледжана дэкрэтам нумар 7, які паступова адмяняе абмежаванні на абарачэнне акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе раздзяржаўлення і прыватызацыі. Да гэтага часу адчужэнне акцый такіх ААТ было замарожана.

Дэкрэт адмяняе таксама неабходнасць атрымання згоды прэзідэнта Беларусі або абласных (Мінскага гарадскога) Саветаў дэпутатаў на рэарганізацыю юрыдычных асоб, створаных да 24 сакавіка 1998 года ў працэсе раздзяржаўлення і прыватызацыі прадпрыемстваў.

Як адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці, дэкрэт выдадзены ў мэтах удасканалення заканадаўства па пытаннях прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

Дакумент таксама прадугледжвае фарміраванне на трохгадовы перыяд плана прыватызацыі аб’ектаў рэспубліканскай уласнасці. Будзе складацца пералік рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, якія падлягаюць прыватызацыі шляхам пераўтварэння ў адкрытыя акцыянерныя таварыствы. Таксама прадугледжана фарміраванне на трохгадовы перыяд пералікаў акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх, што належаць Рэспубліцы Беларусь, падлягаюць продажу.

Мясцовым Саветам дэпутатаў даручана ў трохмесячны тэрмін распрацаваць і зацвердзіць аналагічны парадак фарміравання планаў прыватызацыі аб’ектаў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, а таксама продажу акцый ААТ, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці.

Дэкрэт здымае забарону на адчужэнне акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, за выключэннем ААТ, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і (або) іншыя важныя дзяржаўныя патрэбнасці. Пералік такіх прадпрыемстваў таксама будзе складацца і зацвярджацца Саветам Міністраў па ўзгадненню з прэзідэнтам краіны.

Такім чынам, адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці, з 1 чэрвеня 2008 года здымаецца мараторый на продаж акцый ААТ, у якіх доля дзяржавы ў статутным фондзе на 31 сакавіка 2008 года адсутнічае або складае 75 працэнтаў і больш. А з 1 студзеня 2009 года гэта будзе датычыцца і акцыянерных таварыстваў, дзе доля дзяржавы складае больш як 50 працэнтаў.

Акрамя таго, дэкрэтам выключаны такі спосаб прыватызацыі, як выкуп арандаванай дзяржаўнай маёмасці, таму што цяпер ён страціў актуальнасць.

БЕЛТА

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?6

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Кангрэса ЗША паставілі статую Трампа ў абдымках Эпштэйна на носе «Тытаніка»4

У інтэрнэце папрасілі дапамогі французскай кавярні ў Мінску — у выніку раскупілі ўсё, нават круасаны па 8,5 рублёў4

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка13

Лукашэнка пахваліў Трампа і параіў адпусціць Мадура3

Трамп паабяцаў моцныя ўдары па Іране на наступным тыдні

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі беспілотнік упаў у раку і параніў жанчыну7

«Бяру ўсё, што па зніжках». Беларуская пенсіянерка распавяла, што можа сабе дазволіць у эміграцыі ў Варшаве8

Алана Гебрэмарыям расказала, чым будзе адрознівацца новае аб’яднанне палітзняволеных жанчын10

«Фортку адкрыць немагчыма, аглухнеш ад крыкаў»: у Гродна зноў вярнуліся чайкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?6

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць