Грамадства22

У нядзелю пройдзе зьезд АГП

Месца правядзеньня пакуль ня вызначана.

Зьезд пройдзе ў два этапы. Першы, на якім абяруць новае партыйнае кіраўніцтва, адбудзецца на сядзібе Партыі БНФ. Месца правядзеньня другога, неафіцыйнага, этапу пакуль ня вызначана. Прадстаўнікі АГП кажуць, што ён можа адбыцца на Кастрычніцкай плошчы або ля будынку Менгарвыканкаму.

Толькі двое зь сяброў палітрады выказаліся за перанос партыйнага форуму на іншы тэрмін. Усе астатнія прагаласавалі за тое, каб праводзіць зьезд 20 красавіка, паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі лідэр АГП Анатоль Лябедзька:

«Мы палічылі, што перанос — гэта праява нашай слабасьці. Гэта азначала б, што мы ідзем па той канве, якая падрыхтаваная для нас зьверху. Да таго ж перанос азначаў бы новыя праблемы зь Міністэрствам юстыцыі. І самае галоўнае — няма ніякіх гарантыяў, што пазьней мы зможам правесьці зьезд у новых умовах».

Праблема зь месцам правядзеньня зьезду ўзьнікла пасьля таго, як Менгарвыканкам даслаў на адрас партыі афіцыйны адказ, у якім напісана: «Інфармуем, што вызначэньне месца правядзеньня мерапрыемства зьяўляецца абавязкам асобаў, якія адказныя за арганізацыю і правядзеньне гэтага мерапрыемства».

Спадар Лябедзька кажа: звароту па дапамогу ў сталічны гарвыканкам папярэднічалі аж 23 адмоўныя адказы з розных установаў, дзе партыйнае кіраўніцтва хацела арандаваць залю:

«Тое, што адбываецца, гэта беспрэцэдэнтна. У гісторыі дачыненьняў апазыцыйных партыяў з рэжымам такога яшчэ не было. Былі праблемы, дазвол часам давалі літаральна за некалькі дзён да пачатку, але яго давалі. Я думаю, тое, што адбываецца, — гэта зьвёны аднаго ланцуга. Спачатку падзеі 25 сакавіка, потым пагромы ў месцах, дзе працавалі незалежныя журналісты. Гэта ўсё — адно».

Палітоляг Юрась Чавусаў згадвае, што нешта падобнае ў сучаснай беларускай гісторыі ўжо было. Прынамсі, улады некалькі разоў не давалі магчымасьці правесьці зьезд Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада), калі яе старшынём абіралі Аляксандра Казуліна:

«Таму казаць, што адбываецца зусім беспрэцэдэнтнае, я б ня стаў. А ў пляне таго, што партыі не далі памяшканьня? Усе ведаюць, што нерухомасьць у сталіцы Беларусі знаходзіцца пад дзяржаўным кантролем. І таму ўладарам гэтых заляў нават не патрэбна даваць адмысловы загад, каб яны не давалі памяшканьня апазыцыі. Яны самі гэтага баяцца. А досьвед зьезду Партыі БНФ паказвае, што патрэбны адмысловы загад з адміністрацыі, каб далі залю».

Уладзімер Глод, Радыё Свабода

Каментары2

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць