Эканоміка44

Акцызы на бензін і цыгарэты павялічаныя па некаторых пазіцыях на 50%

Прэзідэнт Беларусі ўказам №92 ад 9 сакавіка зацвердзіў новыя стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы і паліва, што з улікам значнай долі акцызу ў канчатковай цане можа прывесці да прыкметнага падаражэння гэтых тавараў. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

У прыватнасці, акцызы на тытунь выраслі ў першым паўгоддзі на 50% у параўнанні з раней устаноўленым, на цыгарэты самай таннай цэнавай групы - на 13%, самай дарагой — на 37%. Пры гэтым, як паведамляў TUT.BY, доля акцызу ў сабекошту цыгарэт ужо дасягае 54%.

Акцызы на аўтамабільны бензін і дызпаліва вырастаюць на 50%.

Як раней паведамлялася, рашэнне аб пазапланавым павышэнні ставак акцызаў рыхтавалася для павелiчэння паступлення даходаў у дзяржказну. Пры гэтым стаўкі на алкаголь вырашана не мяняць.

Нагадаем, што бюджэт Беларусі на 2016 год сфарміраваны зыходзячы з цаны на нафту 50 даляраў за бараль. Падзеі пачатку года адкарэктавалі кошт «чорнага золата» да 30-35 даляраў, вымусіўшы беларускі ўрад заняцца перапрагназаваннем расходаў і даходаў казны. «Ніхто не можа з высокай ступенню верагоднасці сказаць, як будзе сябе паводзіць знешняя рынкавая стыхія. Але мы павінны быць гатовыя да горшага сцэнарыя», — сказаў на пасяджэнні прэзідыума Саўміна 9 лютага прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць