Усяго патроху

Дырэктар Colgate-Palmolive Co. звольніўся з-за скандалу з какаінам

Дырэктар кампаніі Colgate-Palmolive Co. і па сумяшчальніцтве Каралеўскага банка Канады Жао Пэдра Рэйнхард падаў у адстаўку праз два тыдні пасля таго, як яму былі выстаўленыя афіцыйныя абвінавачанні ў захоўванні какаіну. Пра гэта ў пятніцу, 11 сакавіка, паведамляе Bloomberg.

Топ-менеджар пакінуў свой пост у Colgate-Palmolive Co. за месяц да заканчэння тэрміну яго паўнамоцтваў. Пры гэтым, як паведамляе крыніца агенцтва, Рэйнхард не збіраўся захоўваць сваё месца ў складзе новай рады дырэктараў, выбары якой прызначаныя на 6 красавіка.

Першым 10 сакавіка рашэнне аб выключэнні Рэйнхарда са складу рады дырэктараў прыняў Каралеўскі банк Канады, у якім топ-менеджар прапрацаваў з 2000 года.

Каралеўская канадская конная паліцыя прад'явіла абвінавачванне Рэйнхарду ў перавозцы і захоўванні какаіну 23 лютага.

У ліпені 2015 года падобны выпадак адбыўся ў японскай карпарацыі Toyota, топ-мэнэджара якой Джулію Хэмп арыштавалі ў Японіі па падазрэнні ў кантрабандзе наркотыкаў. Супрацоўнікі мытні японскага аэрапорта Нарыта выявілі ў пасылцы на яе імя 57 таблетак моцнага абязбольвальнага прэпарата «Аксікадон», які часта прызначаецца пацыентам з анкалагічнымі захворваннямі. Прэпарат забаронены да ўвозу у Японію з-за ўтрымання наркатычных рэчываў.

Хэмп заявіла, што не ведала пра забарону, а лекі збіралася прымаць з-за хранічных боляў у каленях. Праўда, пазней яна прызналася, што замовіла таблеткі не для сябе. Сумнеў у шчырасці топ-мэнэджара выклікала і ўпакоўка лекаў: таблеткі былі выкладзеныя на дно пасылкі разам з цацачнай біжутэрыяй. Пасля інцыдэнту Хэмп падала ў адстаўку па ўласным жаданні. Пазней ператрусы прайшлі ў штаб-кватэры Toyota.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць