Здарэнні33

Жыхарка Салігорска заплаціла за забойства мужа 10 тысяч даляраў

Супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Мінскага аблвыканкама раскрыта спроба заказнога забойства.

Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, завяршальная стадыя комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў прайшла днём 10 сакавіка ў Салігорску. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку і АМАП УУС затрымалі 68-гадовую мясцовую жыхарку, падазраваную ў арганізацыі заказнога забойства, а таксама яе 36-гадовага памочніка.

Паводле інфармацыі міліцыі, каля месяца таму жанчына пачала шукаць чалавека, які мог бы ліквідаваць яе пажылога мужа. Пошук выканаўцы праводзіўся з захаваннем канспірацыі, жанчына лічыла, што выканаўцу можна знайсці ў асяроддзі раней судзімых асоб. Непасрэдна за забойства заказчыца гатовая была заплаціць каля 10 тыс. долараў ЗША. Канчатковы разлік мог вар'іравацца ў залежнасці ад «якасці» выканання «паслугі».

Паводле папярэдніх дадзеных, акрамя непрыязных адносін, адным са злачынных матываў стаў матэрыяльны складнік. Муж меў значныя фінансавыя сродкі, доступ жонкі да якіх быў вельмі абмежаваным.

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта распачата справа па некалькіх прыкметах складу злачынства, у тым ліку па арт. 139 КК (забойства). Праводзіцца расследаванне.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць