Грамадства1616

Педуніверсітэт не працягнуў кантракт з лідарам «Тройцы» Іванам Кірчуком

Вядомы беларускі фалькларыст і лідар этна-трыа «Тройца» Іван Кірчук завяршае выкладчыцкую дзейнасць у педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. З даследчыкам, які 19 гадоў адпрацаваў на кафедры этнаграфіі і этналогіі, не працягнулі кантракт:

budzma.org

«Няма аўдыторыі, няма гадзін, прадмета, а яшчэ і некалькі гадоў да пенсіі засталося. Але не вельмі прыемна, што ніхто не паразмаўляў, нібыта як маладога спецыяліста на падворак выкінулі, — кажа Іван Кірчук. — Гаворка ідзе ж не пра грошы, бо ўсім вядома, колькі зарабляюць у краіне выкладчыкі. Гаворка ідзе пра тое, што кабінет, які працаваў там 19 гадоў, прыносіў славу і кафедры, і ўніверсітэту за кошт таго, што студэнты рабілі цікавыя праграмы, і я заўсёды пісаў справаздачы пра працу «Троіцы» у розных краінах свету, цяпер гэта аказалася непатрэбным».

Аўдыторыю, у якой месціўся «музей» Івана Кірчука, праходзілі заняткі са студэнтамі і рэпетавала «Тройца», універсітэт забраў яшчэ 8 гадоў таму і аддаў студэнтам-спартсменам. Пасля гэтага легендарнаму музыку даводзілася пераязджаць з кабінета ў кабінет з усімі сваімі скарбамі, з дапамогай якіх Кірчук са студэнтамі рэканструявалі старажытныя беларускія абрады. Пазней «цацкі» былі адвезеныя на лецішча. Цяпер ва ўніверсітэце з’явіўся факультэт эстэтычнай адукацыі, знікла кафедра фалькларыстыкі і, адзначае Кірчук, фальклор перастаў быць патрэбны наогул.

Пра тое, што «музей» музыкі месціцца на лецішчы, даведаўся Інстытут культуры Беларусі. Кірчуку далі кабінет, выкладчыцкія гадзіны. І 12 сакавіка ўдзельнікі «Тройцы» дапамаглі свайму «бацьку-заснавальніку» перавезці інструменты, лялькі, ручнікі, адзенне, батлейку, 2000 дыскаў у новы кабінет.

«Усё ж павінна працаваць, а не вісець на сцяне. Гэта не музей, а лабараторыя, дзе ўсё працуе. Вядома, што я прывык працаваць са студэнтамі цягам 4—5 гадоў, калі можна было шмат чаго ім распавесці і навучыць. Сюды прыязджаюць слухачы на два тыдні. Але спадзяюся, усё атрымаецца».

Каментары16

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць