Культура2727

Лявон Вольскі. Куплеты і прыпевы

Па шчырасьці, жартачкі Лявона зь цягам часу пачалі набіваць аскому. Піша Сяргей Будкін.

Падаецца, што Вольскі не адчувае Руху ў беларускай музыцы, ад таго і імкнецца пакрыць усе жанры — ад якаснай музычнай альтэрнатывы ў ZET, музыкі пратэсту ў N.R.M., праз «рэстарацыйна‑карпаратыўную» «Крамбамбулю» і ажно да шансону.

Па шчырасьці, жартачкі Лявона зь цягам часу пачалі набіваць аскому. І ня толькі таму, што надта ўжо яны прадказальныя. Сьмяяцца з рэчаіснасьці, нейкіх брутальных жыцьцёвых праяваў — варта, але пры тым ня варта забывацца на сур’ёзнасьць. Вольскі ж ад гэтай самай сур’ёзнасьці адыходзіць усё далей і далей, пераўтвараючыся зь лідэра пакаленьня ў блазна. «Крамбамбулю» заглынуць яшчэ можна было, але прамовы ў «Беларускай партызанцы» і на Замкавай плошчы ў Варшаве, дзе Лявон граў ролю прыхільніка Лукашэнкі, нібы абараняючы рэжым у сатырычнай форме, — гэта ўжо праз край. «Куплеты і прыпевы» — з той жа опэры.

Альбом, які вырашана было распаўсюджваць выключна празь сеціва, уяўляе з сябе набор музычна‑гумарыстычных нумараў з элементамі вострасацыяльнага сьцёбу, зробленых ў наўмысна банальнай аранжыроўцы. Героі — поп‑сьпевакі, народныя дэпутаты ды сцэцназаўцы, якія паказваюцца ў карыкатурным выглядзе. «Не пераключай праграму, падла, дурань, п…дар, сволач!», ‑‑ пяе Лявон у песьні пра «Палітычнага камэнтатара». Але ці трэба ўступаць у завочныя дэбаты, хай сабе і неўсур’ёз, з тымі прыслугачамі? Кусаць пазногці ад злосьці пры праглядзе «бэтэшных» тэлесюжэтаў, а потым гэтак жа зьедліва пацяшацца зь іхніх аўтараў? Гульня такая выглядае пазбаўленай усялякага сэнсу. І калі ваш выбар — ігнараваць, не глядзець, не зважаць, не заганяцца на тых дробязях, якія апявае Вольскі ў сваім сольным альбоме, то і альбом гэты слухаць зусім неабавязкова.

Не паказьнік, але факт: сур’ёзны твор «Загінулым паэтам прысьвячаецца» у сумесным выкананьні бярозаўскага гурта B:N і Вольскага мае на сайце «Тузін Гітоў» куды большы посьпех, чым жартаўліва‑кплівая «Эўравізія» з «Куплетаў і прыпеваў». Сапраўды, якая там розьніца, хто паедзе на «Эўравізію», нам трэба думаць пра Сваё.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць