Грамадства22

Жыццё героя — Аляксандр Лукашук пра Сяргея Ханжанкова

Памёр палітвязень часоў СССР Сяргей Ханжанкоў.

Аднойчы Сяргей Ханжанкоў паказаў мне лісты, якія ён прывёз лягера — а за дзесяць год у Мардовіі ў яго сабраліся сотні допісаў ад родных, якія, у сваю чаргу, захоўвалі яго лісты. Сямейныя справы, здароўе, хада касацыйных скаргаў, а таксама — абмеркаваньне навінаў літаратуры (у лягеры ён ўпершыню прачытаў Быкава), навуковых адкрыцьцяў і зьдзяйсьненьняў (у лягеры ён чытаў лекцыі па космасу), просьбы прыслаць кнігі, часопісы. Я спытаўся, ці ня хоча ён надрукаваць перапіску.

Наўрад ці варта. Ды й каму патрэбна, — быў адказ.

Мы пазнаёміліся, калі я пісаў кнігу пра аднаго яго сучасьніка і таксама жыхара Менска — Лі Гарві Освальда. Ханжанкоў таксама быў ідэалістам, але з абсалютна супрацьлеглым знакам і вынікам.

Глыбока інтэлігентны чалавек, ён быў узорам сьціпласьці, а таксама — стойкасьці і аптымізму.

Народжаны на Калыме, бацькі — былыя зэкі, ён быў студэнтам менскага палітэха на пачатку 1960-х, і адначасна — слухачом «Галасоў».

— «Свабоду», якая тады называлася «Вызваленьне», глушылі мацней за ўсіх, — успамінаў Ханжанкоў, калі расказваў, як рыхтаваўся ўзарваць глушылкі, што стаялі на рагу праспэкта і вуліцы Казлова.

Савецкая ўлада ацаніла яго намер кайданкамі, кратамі і калючым дротам, Салжаніцын называў яго «барацьбітом за ўсеагульны мір».

У адной старажытнай кнізе пішацца, што калі ў горадзе ёсьць толькі адзін праведнік, гэты горад уратуецца. Яго чын ў 1962-м зрабіў Менск горадам свабоды. Яго жыцьцё рабіла свабоднымі жыцьці ўсіх, хто яго ведаў.

В.П.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро1

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

На моладзевым з'ездзе «Грузінскай мары» ззяў Цотнэ Іванішвілі — яго называюць грузінскім Колем Лукашэнкам3

У Жодзіне 23‑гадовы вайсковец скончыў жыццё самагубствам9

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне7

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ19

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро1

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць