Эканоміка11

У Беларусі ўведзеная электронная маркіроўка футравых вырабаў

У Беларусі 20 сакавіка ўведзена маркіроўка вырабаў з натуральнага футра кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі з ужываннем функцыянальных бескантактавых і абароненых радыёчастотных метак (RFID-пазнак).

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства гандлю, з сённяшняга дня маркіроўцы падлягаюць усе прадметы адзення з футра, якія класіфікуюцца кодамі адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза.

Мінгандлю звяртае ўвагу, што з названай даты забараняюцца набыццё, транспарціроўка, захоўванне, выкарыстанне і рэалізацыя на тэрыторыі Беларусі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі тавараў, названых у пераліку тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі, інфармацыя аб якіх падлягае ўнясенню ў міжведамасную размеркаваную інфармацыйную сістэму «Банк дадзеных электронных пашпартоў тавараў».

Рэкамендацыі суб'ектам гаспадарання па маркіроўцы прадметаў адзення з натуральнага футра кантрольнымі знакамі размешчаныя на сайце МПЗ.

Маркіроўка была ўведзеная пастановай Савета міністраў ад 11 лютага 2016 г. № 115. Гэты дакумент у сваю чаргу быў прыняты ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 17 лістапада 2015 г. № 462. Як паведамляла прэс-служба ўрада, дадзеныя патрабаванні устаноўлены з улікам рэалізуюцца на тэрыторыі краін — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза мер па ўвядзенні сучаснай сістэмы маркіроўкі тавараў з натуральнага футра.

«Пастанова накіраваная на ўзмацненне кантролю за ўвозам, перамяшчэннем, захоўваннем адзення з натуральнага футра, а таксама прадухіленне ўцягвання ў ценявы абарот такіх вырабаў», — адзначалася ў паведамленні.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць