Свет55

Пяскоў: У Наўкі няма і не было афшорных кампаній

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адмаўляе інфармацыю, якая змяшчаецца ў «панамскіх дакументах», пра тое, што яго жонка, алімпійская чэмпіёнка Таццяна Наўка, валодае афшорнымі кампаніямі.

«Указваецца, што ў маёй жонкі з 2014 па 2015 гады быў афшор, афшорная кампанія. Справа ў тым, што ў маёй жонкі ніколі не было і няма афшорных кампаній. Яна ніколі іх не адкрывала і, адпаведна, не магла закрываць», — заявіў пяскоў.

Пры гэтым ён не стаў адказваць на пытанне журналістаў пра тое, калі менавіта ён зарэгістраваў шлюб з Таццянай Наўкай, назваўшы гэта сваёй асабістай справай.

Па законе блізкім сваякам высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў забаронена карыстацца замежнымі фінансавымі інструментамі і валодаць рахункамі за мяжой.

Сама Таццяна Наўка таксама заявіла «Новай газеце», што ніколі не валодала ніякімі замежнымі кампаніямі або рахункамі. На пытанне выдання, ці мог нехта скарыстацца яе дакументамі без яе ведама, яна сказала: «Я не ведаю, хто гэта мог зрабіць. Ды мне б і самой хацелася ў гэтым разабрацца».

Таксама Пяскоў заявіў, што ў Крамлі пакуль не бачаць сэнсу падаваць судовыя пазовы ў сувязі з публікацыяй дакументаў Mossack Fonseca. Паводле яго слоў, цяперашняе расследаванне не ўяўляе сабой нічога канкрэтнага або новага асабіста пра прэзідэнта Пуціна. «Пакуль гэта спекуляцыі», — сказаў Пяскоў.

У распараджэнні найбуйнейшых сусветных СМІ раней з'явіліся мільёны дакументаў, у якіх паказваецца, што кампанія Mossack Fonseca у шэрагу выпадкаў дапамагала кліентам адмываць грошы, пазбягаць санкцый і сыходзіць ад падаткаў.

У дакументах змяшчаюцца дадзеныя пра сакрэтныя афшорныя кампаніі, звязаныя з сем'ямі і паплечнікамі шэрагу сусветных лідараў, у тым ліку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць