Культура1212

Успаміны Андрэя Грамыкі: «Ой, Лявоніху Лявон палюбіў»

Піша Дзмітры Гурневіч.

Фота: архіў РІА «Новості».

Чытаю ўспаміны Андрэя Грамыкі. Чытво вельмі цікавае і добра напісанае.

Уражвае, што аўтар, які нарадзіўся і вырас у беларускай вёсцы пад Гомелем і вучыўся ў Барысыве і Мінску, ані словам не кажа пра сваё беларускае паходжанне. Паўсюль у яго «наші велікіе русскіе богатырі», «русь», «отторженіе Гомеля от Русі», «нашім русскім обычаем». Літаральна ў адным месцы ў кнізе ён узгадаў, абсалютна адвязана ад кантэксту, што людзі ў вёсцы спявалі песню «Ой, Лявоніху Лявон палюбіў». Па сутнасці, гэтага дастаткова, каб зрабіць высновы. Гэта, у нейкім сэнсе, закадаванае пасланне нашчадкам ад вязня ўласных комплексаў. Рэжа слых, вядома, хаця я разумею, што для кар’еры ў Маскве малады Грамыка рабіў і не такія ахвяры.

Ёсць у кнізе амаль цэлы раздзел, дзе Грамыка дакарае амерыканцаў, што яны не перадухілілі Другой сусветнай вайны.

«В предвоенные годы США не планировали и не предпринимали шагов по оказанию отпора странам, вставшим на путь агрессии. Только слепые могли не видеть агрессивную философию нациста».

Гэта піша чалавек, які яшчэ да вайны пачаў працу ў Народным камісарыяце замежных спраў. У тым самым, які падпісаў дамову з гітлераўскай Нямеччынай, стаўшы яго саюзнікам. І піша ён гэта ў 1988, за год да таго, як З'езд народных дэпутатаў СССР асудзіў пакт Молатава-Рыбентропа. Не ведаю, што гэта — страта палітычнай інтуіцыі ў сапраўды таленавітага дыпламата, які хутка будзе алес капут «велікой родіне» ці сляпая вера ў тое, што гэта на вякі застанецца таямніцай. Што б гэта ні было, але чытаецца сёння з усмешкай. Час, парою, робіць вялікіх людзей яшчэ і смешнымі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі2

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Пятая частка піва, спажыванага ў свеце, прыпадае на Кітай

Малады ксёндз беларусізаваў парафію на радзіме Францішка Багушэвіча9

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?1

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі2

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць