Эканоміка33

Кабякоў распарадзіўся актывізаваць працу па далучэнні Беларусі да СГА

Органы дзяржкіравання павінны актывізаваць працу па далучэнні Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). Распараджэнне аб гэтым падпісаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў 6 красавіка.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, дакумент прыняты з мэтай выканання даручэння прэзідэнта, дадзенага падчас нарады 29 сакавіка 2016 года, аб актывізацыі перамоўнага працэсу па далучэнні Рэспублікі Беларусь да СГА пры безумоўным захаванні нацыянальных інтарэсаў.

Членства ў СГА разглядаецца як інструмент паглыблення інтэграцыі ў шматбаковую гандлёвую сістэму, аптымізацыі структуры знешняга гандлю, а таксама ў якасці дадатковага стымулу для эканамічнага росту Беларусі.

Кіраўнікам рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, даручана актывізаваць працу па далучэнні Беларусі да СГА, а таксама зрабіць захады па ўзмацненні экспертна-кадравага патэнцыялу па пытаннях, звязаных з асноўнымі напрамкамі адпаведных перамоваў.

Агульную каардынацыю перамоўнага працэсу будзе ажыццяўляць МЗС, якое мусіць унесці ў Саўмін прапановы па складзе перамоўнай дэлегацыі, кандыдатуры яе кіраўніка і яго намеснікаў.

Акрамя гэтага, МЗС даручана распрацаваць праект плана мерапрыемстваў па забеспячэнні перамоўнага працэсу па далучэнні да СГА на 2016 год.

Нагадаем, працэс далучэння Беларусі да СГА доўжыцца ўжо больш за 20 гадоў. Пры гэтым у Мінску неаднаразова ставілі пад сумнеў мэтазгоднасць ўступлення ў арганізацыю.

Заяўка на ўступленне ў СГА была пададзеная Беларуссю ў 1993 годзе. У чэрвені 2009-га Беларусь, Казахстан і Расія раптоўна аб'явілі, што прыпыняюць двухбаковыя перамовы аб уступленні ў СГА і будуць весці кансультацыі на прадмет уступлення ў арганізацыю адзінай мытнай тэрыторыяй. Аднак праз некалькі месяцаў тры краіны аднавілі двухбаковыя перамовы па далучэнні да СГА паасобку. У выніку Расія стала членам СГА ў жніўні 2012 года, Казахстан — у лістападзе 2015 года.

У кастрычніку 2012 года Лукашэнка заяўляў, што вострая неабходнасць далучэння Беларусі да СГА адпала пасля ўступлення туды Расіі. 

Лукашэнка таксама звяртаў увагу на палітычны аспект праблемы: «Мы правялі перамовы, але натыкнуліся на палітычны плот. Нам кажуць, што гэта чыста гандлёвая, эканамічная арганізацыя — Сусветная гандлёвая арганізацыя. Нічога падобнага. Палітыка тут пераважае. І палітычны плот гэты выбудавалі перад намі Еўрасаюз і Злучаныя Штаты Амерыкі па вядомых вам прычынах: у нас няма правоў чалавека, у нас апошні аплот дыктатуры там і гэтак далей і да таго падобнае».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША29

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Make America Go Away». Дзясяткі тысяч людзей у Грэнландыі і Даніі выйшлі на акцыі супраць ЗША13

Каля мінскага Dana Mall на 17‑гадовую дзяўчыну ўпала глыба наледзі

У Чачэрску скончылі аднаўленне ратушы, пабудаванай фаварытам Кацярыны II для натхнёнага Лонданам «ідэальнага горада»3

Вытворцы пачалі гонку за стварэнне новага рэактыўнага рухавіка для самалёта — з адкрытым вентылятарам2

У Смалявічах дзяўчынка ўпала ў адкрыты люк. Сяброўка кінулася на дапамогу — і ўпала ў іншы1

Рэдкі амерыканскі аўтамабіль спрабуюць прадаць з аўкцыёну ў Гомелі. Ім валодае дзяржаўная арганізацыя1

У Мінску актыўна абжываюцца бабры. Чаго ад іх больш — карысці ці шкоды?5

У Мінску пабудуюць цэнтры для экстраннай медыцынскай дапамогі

Калядная крама, якую закрылі па даносе прапагандыстаў, адкрылася зноў. Але шары ў ёй ужо іншыя21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША29

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць