Эканоміка1414

Не выкананы ніводны з запланаваных на пяцігодку паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі

president.gov.by

У мінулую пяцігодку ніводны з адзінаццаці найважнейшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі не быў выкананы. Гэта вынікае з праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады.

У дакуменце, з якім удалося азнаёміцца БелаПАН, прыведзеныя вынікі выканання найважнейшых паказчыкаў папярэдняй праграмы, якая сцвярджалася на 2011—2015 гады.

Меркавалася, у прыватнасці, што за гэты перыяд ВУП павялічыцца на 62—68%, аднак па факце ён павялічыўся толькі на 5,9%.

Прамысловая вытворчасць за пяць гадоў вырасла на 4,6% пры заданні 54—60%, прадукцыйнасць працы — на 10,7% замест запланаваных 63—68%.

Не былі таксама выкананыя заданні па васьмі іншых найважнейшых паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця: тэмпы росту экспарту, інвестыцыі ў асноўны капітал, жыллёвае будаўніцтва, рэальныя даходы насельніцтва. Так, за апошнія пяць гадоў рэальныя даходы насельніцтва выраслі на 32,7%, хоць меркавалася павелічэнне на 70—76%.

Між тым праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады прадугледжвае павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі і выхад на тэмпы эканамічнага росту вышэй за сярэднесусветныя. Чакаецца, што рост ВУП у 2020 годзе складзе 3,5% (у Расіі — 2,8%, у ЕС — 2%).

Праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2020 года падрыхтаваны з улікам прагназаванага павелічэння сусветных коштаў на нафту да 65 даляраў за бараль у 2020 годзе (цяпер кошт бараля складае 42 даляры).

Паводле ацэнкі экспертаў, задача па росце ВУП, якую ўлады плануюць зацвердзіць на бліжэйшыя пяць гадоў, мае ў асноўным ідэалагічны характар.

«Мэта па росце ВУП — нязменны фетыш беларускай сістэмы кіравання, — кажа эканаміст Антон Балточка. — На дзяржаўным узроўні гэта ўсё той жа дырэктыўны паказчык. Дзяржаве дзякуючы адной лічбе прасцей растлумачыць насельніцтву свае планы».

Як лічыць эксперт, гэта разумее абсалютная большасць дзяржслужачых. «Пасля таго, як у папярэднія гады мы ўвесь час не выконвалі прагнозы па ВУП, цяпер мала хто верыць у іх дасягненне. Ва ўрадзе, на ўзроўні мясцовых чыноўнікаў, будуць глядзець на гэтую мэту як на ідэалагічную задачу, якая з эканамічнай рэчаіснасцю мае мала агульнага», — зазначыў эканаміст.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»11

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Усе навіны →
Усе навіны

У адным з супермаркетаў знайшлася незвычайная зніжка2

Польшча пракаментавала адсутнасць сярод вызваленых журналіста Анджэя Пачобута2

Расійскі рэсурс паведаміў пра вызваленне блогера Руслана Лінніка4

На вайне ва Украіне загінуў берасцеец, што ваяваў за Расію. У 2020-м ён выратаваў дваіх дзяцей на пажары ў Маларыце15

У Вялікабрытаніі для пацярпелага ў аварыі веласіпедыста надрукавалі на 3D-прынтары частку твару

Дарадца аяталы Хаменеі: Сюрпрызы працягнуцца4

«Беларусіянізм — гучыць прыгожа». Вольга Лойка прапанавала сваю нацыянальную ідэю57

Удар па Кіеве: загінулі шэсць чалавек, шмат параненых3

Двое дарослых загінулі, двое дзяцей атрымалі траўмы ў ДТЗ у Рэчыцкім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»11

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць