Здарэнні

Міліцыя шукае пацярпелых ад дзейнасці мінскай фірмы па продажы машын

Супрацоўнікі міліцыі шукаюць пацярпелых ад дзеянняў дырэктара ТАА «Супрэмасі» (Мінск), якая пад маркай пастаўкі машын з Расіі завалодала грашыма каля сотні беларускіх грамадзян. Пра гэта паведаміла прэс-афіцэр Ленінскага РУУС сталіцы Таццяна Кавалёва.

З 2014 года дырэктар ТАА «Супрэмасі» ў інтэрнэце размяшчала аб'явы пра пастаўку аўтамабіляў з Расіі ў Беларусь. Пры гэтым паміж фірмай і кліентамі заключаліся дамовы, паводле якіх машыны павінны былі быць пастаўленыя на працягу 15-30 рабочых дзён. Сродкі перадаваліся дырэктару ТАА наяўнымі або залічваліся на рахунак, аднак у прызначаны час аўто на розных падставах пастаўленыя не былі, а грошы грамадзянам не вярталіся альбо вярталіся часткова.

З 2015 года ТАА «Супрэмасі» пачало супрацоўнічаць з расійскай кампаніяй «Салідэ», размешчанай у горадзе Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці. Заснавальнікам дадзенай фірмы з'яўляўся грамадзянін Рэспублікі Беларусь, жыхар Мінска. У гэтым выпадку паміж ТАА «Супрэмасі» і замоўцамі таксама заключаліся дамовы на пастаўку аўтамабіляў, аднак грошы пералічваліся на рахунак кампаніі «Салідэ». Першапачаткова машыны сапраўды пастаўляліся ў адрас замоўцаў, аднак пасля пастаўкі былі прыпыненыя. Дырэктарам ТАА «Супрэмасі» з розных прычынаў тэрміны пастаўкі павялічваліся, складаліся дадатковыя дагаворы, пры гэтым грошы, якія паступалі наяўнымі ў касу прадпрыемства, не фіксаваліся.

На гэты час выяўлена каля 30 пацярпелых ад дзейнасці фірмаў. У дачыненні да дырэктара ТАА «Супрэмасі» Ленінскім (г. Мінска) РАСК распачатая крымінальная справа па факце махлярства.

У Ленінскім РУУС просяць пацярпелых звяртацца асабіста або па тэлефонах (029) 356-02-20, (029) 169-46-19, (017) 368-63-49, (29) 658-78-17 альбо 102.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве12

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам16

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы40

Як сёлета зменіцца Кастрычніцкі раён Мінска 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць