Культура11

Чарнобыльская трагедыя ў жывапісе

Беларускі архіў вуснай гісторыі на канферэнцыі «Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы» адкрые выставу палотнаў Віктара Шматава з цыклю «Чарнобыльская трагедыя».

Сёлетняя канферэнцыя «Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы» падвядзе пэўныя вынікі таго, як нашае жыццё змяніла тая жудасная катастрофа. Прайшло ўжо амаль 30 год пасля выбуху на чацвёртым энергаблоку, за гэты час вырасла пакаленне, але праблемы постчарнобыльскага свету не адпускаюць нас і цяпер. І гэтыя праблемы тычацца не толькі беларусаў ды ўкраінцаў, але ўсіх людзей. На канферэнцыі дыскусію зладзяць навукоўцы з Японіі, ЗША, Польшчы, Фінляндыі.

Аднак, не толькі навукоўцы займаюцца даследаваннем трагедыі. Літаратары, мастакі таксама не засталіся ў баку і паспрабавалі усвядоміць аварыю і яе наступствы праз мастацкія сродкі. Такім мастаком быў і Віктар Шматаў, які прысвяціў вялікую частку свайго жыцця Чарнобыльскай тэме.

Дачка творцы Марта Шматава разам з Беларускім архівам вуснай гісторыі арганізавалі выставу працаў мастака. Экспазіцыю складуць працы з цыкла «Чарнобыльская трагедыя», у якой мастак перадаў, як змянілася ягоная бацькаўшчына пасля катастрофы: «У Брагіне бацьку вельмі добра ведаюць і шануюць і сёння. Летась там адкрыўся пленэр яго імя. Бацька ездзіў у зону штогод, пакуль быў здаровы», – кажа Марта Шматава.

Пабачыць творы мастака можна будзе толькі падчас канферэнцыі, усяго два дні - 15 і 16 красавіка на другім паверсе крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16).

 

***

Віктар Фёдаравіч Шматаў нарадзўся 9 мая 1936 у г. п. Камарын Брагінскага раёна.

Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя А. К. Глебава, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аспіратуру Інстытута мастацтвазнауства, этнаграфіі і фальклора АН БССР.

Доктар мастацтвазнаўства. Аўтар больш за 400 навуковых публікацый. У 1993 годзе быў узнагароджаны медалём Ф. Скарыны, у 1995 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі за даследаванні творчасці Ф.Скарыны. Стварыў сэрыю карцін «Чарнобыльская трагедыя». Дзякуючы Віктару Шматаву ў 1988 годзе была створана Брагінская карцінная галерэя. У 1991 годзе навукоўцам ініцыяваў збор помнікаў этнаграфіі ў адселеных вёсках. Цягам 22 экспедыцый было выратавана ля 2000 помнікаў этнаграфіі і народнага мастацтва, на падставе якіх утварылася экспазіцыя ў Музеі старажытнабеларускай культуры АН Беларусі. Памёр 21 верасня 2006 года, пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць