Грамадства

Дзярждэпартамэнт ЗША заклікае вызваліць Зэльцэра

Адпаведны зварот быў уручаны часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў ЗША.

Дзярждэпартамент ЗША заклікаў беларускія ўлады вызваліць Эмануіла Зельцэра «з меркаванняў гуманнасці».

Адпаведны зварот быў уручаны часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў ЗША 25 красавіка. Адказу на яго пакуль няма, паведамілі БелаПАН у пасольстве ЗША ў Мінску.

Зварот амерыканскага знешнепалітычнага ведамства, патлумачылі ў дыпмісіі, выкліканы станам здароўя Э.Зельцэра: «За час пакуль беларускія ўлады ўтрымліваюць Зельцэра ў няволі, стан яго здароўя значна пагоршыўся».

Як паведаміла БелаПАН консул Злучаных Штатаў Кэралайн Сэвэдж, 25 красавіка яна сустракалася з Э.Зельцэрам. Консул заявіла, што стан яго здароўя і ўмовы ўтрымання выклікаюць «сур’ёзныя апасенні»: ён вельмі схуднеў, аслабеў, яму цяжка хадзіць, размаўляць. Так, паводле слоў К.Сэвэдж, Зельцэр паведаміў ёй, што «на другі і трэці дзень затрымання яго збівалі».

Па выніках наведвання Э.Зельцэра амерыканскі консул накіравала справаздачу ў Вашынгтон, пасля чаго ў Дзярждэпартамент быў запрошаны беларускі часовы павераны.

Начальнік аддзела прэс‑службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына пацвердзіла БелаПАН сам факт сустрэчы ў Дзярждэпартаменце, аднак адмовілася канкрэтызаваць яе змест.

Пасольства ЗША таксама звяртае ўвагу, што «спатрэбіўся амаль месяц рэгулярных запытаў для таго, каб атрымаць магчымасць зноў наведаць затрыманага амерыканца, чые праблемы са здароўем дакументальна пацверджаны». Першая сустрэча з ім адбылася 27 сакавіка.

28 красавіка брат арыштаванага Марк Зельцэр накіраваў па факсе звароты да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча, у якіх заклікаў «захаваць жыццё Эмануілу Зельцэру». Ён таксама ўказаў, што, паводле яго інфармацыі, «Барыс Беразоўскі не хоча дапусціць магчымае вызваленне Зельцэра і рыхтуе забойства Эмануіла або яго «натуральную» смерць, абвінаваціўшы ў гэтым Беларусь».

Эмануіл Зельцэр і яго сакратар Уладлена Функ былі затрыманы пасля прылёту ў Мінск 12 сакавіка. Ім інкрымінуецца выкарыстанне заведама падробных дакументаў групай людзей. Паводле слоў адваката затрыманых Дзмітрыя Гарачкі, следства працягваецца, а справа мае статус дзяржаўнай тайны.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры14

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?28

Трамп заявіў пра намер вярнуць пад кантроль ЗША вайсковую базу ў Афганістане3

Заклінальнік Трампа: як брытанскі прэм'ер знайшоў падыход у зносінах з прэзідэнтам ЗША4

Затрымалі мужчын, якія паілі колай аленя ў Мінскім заапарку4

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў3

Зяленскі расказаў пра новы ўкраінскі контрнаступ

«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры14

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць